- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новую кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг лланеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, ааймаўся... Болей »
Фёдар Ястраб (Франц Адамавiч Ястраб (1953–2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца i таленавiты паэт. Унiкальнасць яго паэтычнага дару ў тым, што ён праявiўся ў перадапошні год яго жыцця. Цяжкая хвароба адкрыла яшчэ адну... Болей »
У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы... Болей »
[…] Найважнейшай заваёвай нямецкай культуры ХVII стагоддзя стала стварэнне нацыянальнай раманнай формы, і гонар гэты выпаў на долю Ганса Якаба Крыстофа (Крыстофэля) фон Грымэльсгаўзэна (каля 1622 – 1676), творчасць якога стала вынікам горкага вопыту Трыццацігадовай вайны… Як лірыка Грыфіуса назаўжды... Болей »
Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку – на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю... Болей »
У 2004 годзе палітычная сітуацыя ў Беларусі ўплывала на далейшае пагаршэньне становішча з правамі чалавека і стасункі паміж асобай і дзяржавай. Пастаянныя і сьвядомыя парушэньні правоў чалавека зьяўляліся неабходнай перадумовай дзеля ўмацаваньня неабмежаванай дыктатарскай улады – уціск на чалавечыя правы... Болей »
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зьявіліся асноўнай падзеяй палітычнага і грамадзкага жыцьця краіны ў 2001 годзе і фактычна вызначылі галоўныя тэндэнцыі парушэньняў правоў чалавека ў гэтым годзе. Выбары Прэзідэнта РБ паказалі, што ўлады, ігнаруючы міжнародныя стандарты права і ўнутранае беларускае... Болей »
Пасьля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай у 1945 годзе Сталін пашырыў межы СССР і стварыў вялікую камуністычную імпэрыю. Партыйная прапаганда даказвала, што краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы былі вызвалены ад гітлераўскай тыраніі. Фактычна яны не былі вызваленыя, а толькі занятыя Чырвонай Арміяй у... Болей »
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці... Болей »
У кнізе разглядаюцца лраблемы гістарычнага развіцця беларускай паэзіі ад Францыска Скарыны да нашых дзён. Галоўная ўвага звяртаецца на творчасць класікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, а таксама шырока прадстаўлена мастацка-стылявая панарама XX стагоддзя.... Болей »