be

Прыватны каталёг

Песьні ля Замкавай гары
pdf

Песьні ля Замкавай гары

вершы (1985–2014)
Аркуш Алесь

Нарэшце з’явілася магчымасьць прачытаць пад адной вокладкай значную частку вершаў, напісаных Алесем Аркушам. У 1994 годзе ў праграмным эсэ “Саломінка пострамантызму” Алесь Аркуш прадчувае новую глыбіню, новы рух, новы крыгаход у жыцьці й паэтычнай творчасьці. Як уратаваць паэта й паэзію ў сацыяльна-культурнай... Болей »

Пісьменства ў халодным клімаце

Пісьменства ў халодным клімаце

беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён
Макмілін Арнольд

Гэта кніга ў пэўным сэнсе вянчае сабою распачаты ў 70-х гг. XX ст. праект, які мае на мэце пазнаёміць англамоўных чытачоў з малавядомай і несправядліва абыдзенай увагай літаратурай. У назве маёй першай кнігі з названай серыі таксама прысутнічала фраза „да нашых дзён”, але з таго часу ў Беларусі шмат... Болей »

Пітэр Пэн

Пітэр Пэн


Бары Джэймс Мэцью

Гэта першы пераклад на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл — дзеці з нашага свету, — і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.... Болей »

Піша Валя з-пад Пушчы

Піша Валя з-пад Пушчы


Мядзведзь Валянціна

Імя Валі Мядзведзь вядомае ўсім, хто слухае Радыё Рацыя, а дакладна падляшскі канцэрт пажаданняў. Знаёмых у яе шмат, і незнаёмых таксама процьма, нават такіх, хто яе яшчэ не бачыў, але і ёй перадае прывітанні. Так як Янка з Гайнаўкі ці Толік з Ялоўкі або Жэня з Бельска-Падляшскага. А яна сама, па бацьку... Болей »

Пішу як жыву
pdf epub fb2 mobi

Пішу як жыву

Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ
Брыль Янка

Пражытае і перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў і расказанае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае і перажытае разам з людзьмі — гэта і трагедыі, і няшчасці, і беды, і светлыя мары і радасці, і глыбокая вера ў людскасць ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу і розум.... Болей »

Пішчавыя лішкі

Пішчавыя лішкі

вершы
Пшанічны Ярыла

Паэзія Ярылы Пшанічнага важная для культур-най прасторы Беларусі. Менавіта ягоныя вершы сцвердзілі ў 90-я гады, што такая нацыянальная з’ява як “трасянка” мае права на літаратурнае жыццё. Кніга насычная гумарам і прыгожымі падтэкстаіуіі.... Болей »

План Бабарозы
pdf

План Бабарозы

Сямейная сага
Касцюкевіч Павал

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў... Болей »

Плошча
pdf epub mobi fb2

Плошча

Гісторыя аднаго каханьня
Пятровіч Барыс

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры... Болей »

Плошча Калумба

Плошча Калумба


Сяргей Лапцэвіч

Героі кнігі «Плошча Калумба» — збольшага людзі незвычайныя, па сутнасці, дзівакі. Філосаф-выпівоха, што калісьці ўцёк у Бруклін, марыць вярнуцца ў краіну, якой больш няма. Пахілага веку мастак адбірае ў дачкі сына, каб выхаваць у ім сапраўдны талент. Кранальная Надзя вучыць усіх простасці, ламаючы лёсы.... Болей »

Плошча Перамогі

Плошча Перамогі

авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы
Бахарэвіч Альгерд

Аўтар Альгерд Бахарэвіч пра кнігу: «Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае гэтая кніга. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным — а насамрэч выводзіць чытача са свайго “ніколі і нідзе” наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org