- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў... Болей »
Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі.... Болей »
Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць... Болей »
Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся. Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком... Болей »
Гэтая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні і Мінску. Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах. У дадатку Глобус змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі... Болей »
Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.... Болей »
100zł
«Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — нязменна самы любімы твор беларускай літаратуры. Гэта падарожжа ў пярэдадзень паўстання 1863–1864 гадоў, але таксама і ў свет эмоцый чалавека, які можа і не першым заўважыў несправядлівае замятанне пад хаднік сапраўднай беларускай гісторыі, але адным... Болей »
Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-1864 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітоў за волю і незалежнасць. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Уладзімір Караткевіч — гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор „Каласы пад сярпом тваім“ ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям’і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на... Болей »
Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi... Болей »