- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікія надзеі, якія ўскладалі мы, маладыя паэты і пісьменнікі, на нараду, апраўдаліся. Вопытныя, сталыя таварышы дапамагалі нам разабрацца ў многіх пытаннях літаратурнага майстэрства, на канкрэтных прыкладах нашай творчасці праілюстравалі так бы мовіць «хваробы росту» і падказалі, як іх пераадолець.... Болей »
У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы перыяду 1946-1990 гг. Падрыхтаваны мною да выдання Збор твораў у 23-х тамах ахоплівае далёка не ўсё, напрацаванае за паўстагоддзя жыцця ў літаратуры, а толькі тое, што мае, на маю думку, пэўную літаратурна-мастацкую, публіцыстычную... Болей »
У гэтым томе падаецца другая частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, якая ахоплівае 1956—1983 гг. Праз знаёмства з ёй можна ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Акрамя таго, чытач можа знайсці ў лістах адказы на пытанні, узніклыя... Болей »
У гэтым томе падаецца 1-я частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Яна дапамагае ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Тут чытач можа знайсці адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні некаторых яго твораў. Лісты, якія падаюцца,— даступны... Болей »
Васямнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча надзвычай своеасаблівы. Пісьменнік раскрываецца ў ім такім, якім чытачы яго яшчэ, магчыма, не ведалі. Упершыню яны ўбачаць малюнкі майстра мастацкага слова Уладзіміра Караткевіча. Малюнкі незвычайныя. Сярод іх — ілюстрацыі да ўласных твораў, віды старажытных... Болей »
У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха»... Болей »
У пятнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі ягоныя пераклады на беларускую мову паэзіі, прозы і драматургіі, а таксама асобныя аўтарскія і парадковыя пераклады ўласных вершаваных твораў на рускую мову, што ўзніклі ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг.... Болей »
У першы раздзел чатырнаццатага тома Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым і трынаццатых тамах. У прыватнасці, змешчаны эсэ-рэцэнзіі, эсэ-лісты, матэрыялы для газеты «Баявая вахта», інтэрвью і артыкулы, напісаныя ў суаўтарстве. Другі... Болей »
У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы... Болей »
У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным... Болей »