be

Каталёг MiOKB

Шорах моўкнасьці
pdf

Шорах моўкнасьці

Вершы
Юхнавец Янка

Грываў бель рашчэсавалі хмары, на небасхіл памалу ймкнулі. Каціўся месяц ім насустрач і целы іх ірваў, як куляй. Лятою птушкі рэха з долаў лунала дзесь за перавалы, і зоркі сходзілі з вышыняў напіцца смагла ў плёсах з хвалі. Так зырка вокны горнай хаткі калолі цемру сьвятлінёю і зіхацелі пад... Болей »

Шосты акіян

Шосты акіян


Гамолка Мікола

Лета, нарэшце, прыйшло! Вясёлае, у зялёным разліве лугоў і палёў, з ласкавымі сярэбранымі раніцамі, з ціхімі ружовымі вечарамі, з бурнымі і гулкімі навальніцамі... Прыйшло і прызыўна паклікала ў шлях-дарогу. Алег здаваў апошні экзамен. Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць... Болей »

Што помніцца...

Што помніцца...

Аповесць пра дзяцінства Веры Харужай
Васілеўская Галіна

Гэта аповесць пра дзяцінства Веры Харужай. Яна напісана па ўспамінах людзей, якія ведалі Веру, жылі побач з ёй. Аўтар імкнецца паказаць, як фарміраваўся характар патрыёткі, будучай рэвалюцыянеркі, змагара за свабоду і незалежнасць свайго народа.... Болей »

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь


Весялкоўскі Юры

Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай.... Болей »

Шумяць вербы...

Шумяць вербы...

Вершы, песні
Карызна Уладзімір

Для гэтага зборніка аўтар выбраў лепшыя творы з папярэдніх сваіх кнішак — вершы, песні, а таксама невялічкую лірычную паэму «Карэнні болю» (Споведзь аднаго маленства). Кніга прасякнута пачуццём любові да роднага краю, паэтычным неспакоем за лёс чалавецтва, заклікам да барацьбы за захаванне міру на Зямлі.... Болей »

Шчадруха

Шчадруха


Анішэўская Алена

Алена Анішэўская нарадзілася 4 траўня 1927 года, з белавежскага роду Казакоў. Празаік, паэтэса, перакладчыца. Піша на беларускай і польскай мовах. Закончыла аддзяленне рускай філалогіі Педагагічнай шволы ў Варшаве. З 1954 года жыве ў Варшаве. Аўтарка кнігі вершаў і апавяданняў “Смак жыцця” (Беласток... Болей »

Шчодрасць

Шчодрасць

Вершы і паэмы
Гаўрусеў Сцяпан

Душэўная шчодрасць нашага маладога сучасніка, яго высокія ідэалы і маральная чысціня — асноўныя матывы новай кнігі Сцяпана Гаўрусёва. Значнае месца ў зборніку «Шчодрасць» займаюць тэмы шчырай дружбы, светлага юнацкага кахання, роднай прыроды, сацыялістычнага будаўніцтва і барацьбы за мір.... Болей »

Шэптам = Szeptem

Шэптам = Szeptem


Воранаў Віталь

Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў... Болей »

Эканамічная гісторыя Беларусі

Эканамічная гісторыя Беларусі


Адлюстравана гаспадарчае жыццё насельніцтва Беларусі з першабытнаабшчыннага часу да нашых дзён. Паказаны асноўныя этапы ў развіцці сельскай гаспадаркі. прамысловасці, транспарту рэспублікі, разгледжаны пытанні аб стане фінансаў, грашовага абарачэння, узроўні жыцця народа. Разлічана на студэнтаў эканамічных... Болей »

Экзамен па беларускай літаратуры

Экзамен па беларускай літаратуры

Дапаможнік для навучэнцаў і абітурыентаў (са змяненнямі і дапаўненнямі)
Алейчык Т. Я.

Гэты дапаможнік у некаторай ступені палегчыць працэс падрыхтоўкі да экзамену. У ім сабраны і сістэматызаваны матэрыялы перыядычньк выданняў розных гадоў. Змест дапаможніка адпавядае экзаменацыйным білетам за курс сярэдняй школы і можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў. Самастойная... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org