be

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь

Весялкоўскі Юры

Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай. Закраналіся толькі некаторыя аспэкты, якія асьвятляліся аднабакова. Але дзейнасьць АК на Заходняй Беларусі не была нейкім малаважным выпадкам, здарэньнем, а загадзя спланаванай і кіраванай цэнтрам барацьбой, якая на Беларусі доўжылася каля дзесяці гадоў. Аб Арміі Краёвай многа пісала польская эміграцыйная прэса і нямала выдадзена было кніжак — успамінаў былых акаўцаў. А на Беларусі пачалі гаварыць і пісаць аб АК толькі тады, калі Беларусь абвясьціла сваю дзяржаўную незалежнасьць і ў ёй былыя акаўцы пачалі ўшаноўваць памяць сваіх забітых сяброў ды дамагацца ад беларускага ўраду прызнаць ім статус вэтэранаў II сусьветнай вайны. Тады, вось, зварушыліся некаторыя беларускія гісторыкі і пачалі пісаць крытычныя заўвагі адносна паводзінаў Арміі Краёвай на Беларусі.

Беларускія аўтары: Весялкоўскі Юры
  • Месца выхаду: Лондан
  • Дата выхаду: 1995
  • Памеры: 191 s., 21 cm
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1562, MiOKB — 1533, 3925, 3051
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org