be

Каталёг Камунікат.org

Цярпеньні паводле Мацьвея
pdf

Цярпеньні паводле Мацьвея


Бах Ёган Себасцьян

Ідэя ахвяравання дзеля выратавання чалавецтва праз пакуты ўкрыжаванага Хрыста і яго цудоўнае ўваскрэшанне – адна з найбольш пашыраных тэмаў мастацтва розных часоў, і найперш мастацтва барока.У еўрапейскай музычнай культуры найбольш поўным адлюстраваннем гэтай ідэі стаў жанр Пасьён-Араторыі (ці, Пасьён).... Болей »

Чабор
epub

Чабор

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Пражыўшы трыццаць два гады, я, беларус, вясковы чалавек, не ведаў, як выглядае чабор. Што ж, нічога страшнага. Мне нават не сорамна. Напрыклад, вядомы ў ХІХ стагоддзі крытык і літаратуразнаўца А. Скабічэўскі, паводле яго ж слоў, “ніколі не бачыў, як расце жыта”. Вялікі рускі паэт А. Някрасаў называў... Болей »

Чаго на свеце не бывае
pdf

Чаго на свеце не бывае

Антырэлігійныя казкі, анекдоты, прыказкі ўсходнеславянскіх народаў

Сабраны лепшыя ўзоры антырэлігійнай вуснапаэтычнай творчасці рускага, беларускага і ўкраінскага народаў, у якіх выкрываецца эксплуататарская сутнасць царквы ў дарэвалюцыйны перыяд, паказваецца крытычнае стаўленне працоўных да рэлігійных абрадаў. Ва ўступным артыкуле даследуецца развіццё атэістычных ідэй... Болей »

Чаго чакаць беларусам ад Польшчы
pdf

Чаго чакаць беларусам ад Польшчы


Старых людзей, бачыце, калісьці слухалі, дык і добра’было. У апошнія часы пайшлі іншыя парадкі. Праўда, старому трудна прынаравіцца да новага, але ён ведае нешта аб старыне і малодшым можа расказаць, каб і яны ведалі, куды і які напрамак браць. Нехта разумны калісьці сказаў: „Не жадай багацьця, а жадай... Болей »

Чазенія
epub

Чазенія

Аповесць
Караткевіч Уладзімір

Ён бег з апошніх сіл, бо разумеў: яшчэ некалькі хвілін – і ўсё будзе скончана. Не было чым дыхаць. Навісала нізкае – як рукой дастаць – лілова-чорнае неба. I выцягнутыя туманныя языкі, валокны дыму імчалі насустрач, у апошні, здаецца, момант абгінаючы твар. А за градою, у бухце, смяротна, страшна, тужліва... Болей »

Чакаю першы снег
pdf

Чакаю першы снег

вершы
Фралова Іна

«Чакаю першы снег» — дэбютная кніга Іны Фра­ловай. Імя паэткі яшчэ мала каму вядомае, але думаю, што, прачытаўшы прапанаваныя творы, многія будуць чакаць яе новых публікацый. А публікацыі з’явяцца, бо Іна Фралова не проста піша вершы, а яна імі жыве і дыхае… …25 ліпеня 2009 года мне патэлефанаваў мой... Болей »

Чала я не хiлiў прад сiлай

Чала я не хiлiў прад сiлай


Ластоўскі Вацлаў

Вацлаў Ластоўскі (1883-1938) — палітык, пісьменнік, кнігазнаўца, этнолаг, гісторык. Аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі» (1910), першай «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (1926), рэдактар часопіса «Крывіч» і зборніка «Вянок» Максіма Багдановіча. Сакратар рэдакцыі «Нашай Нівы», кіраўнік «Беларускай... Болей »

Чалавек без адраса
pdf epub

Чалавек без адраса

апавяданні
Багданава Галіна

Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці.... Болей »

Чалавек без імя
epub

Чалавек без імя

Апавяданне
Чаропка Вітаўт

Бывае, што на ранку ў дрымоце бачыцца, як у мроіве, нешта яскравае, што пераліваецца размаістымі колерамі, а калі мроіва рассейваецца, бачыш захапляльную гісторыю. І сюжэт у галаве складваецца, і словы патрэбныя лёгка даюц­ца, і дзеі бачаццa выразна. А калі ачуняеш ад сну і паволі знікнуць відзежы, паблякнуць... Болей »

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
pdf epub

Чалавек з брыльянтавым сэрцам

фантастычны раман
Дайнека Леанід

Зазваніў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькі што прарэзаліся рожкі. Гай Дубровіч узяў трубку. — Спадар Гай,— прыглушана сказалі на тым канцы,— табе тэлефануе Радзівіл Сіротка. Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? Такой была форма... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org