be

Каталёг Камунікат.org

Цытрусавы гай
epub

Цытрусавы гай

Апавяданне
Астравец Сяргей

Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне.... Болей »

Цытуй сваё!
pdf

Цытуй сваё!

Зборнік цытатаў

Адна з асаблівасцяў культуры – яе пераемнасць. Мы пераймаем, назапашваем альбо забываем, дадаём сваё і перадаём увесь гэты набытак тым, хто ідзе за намі. Апошнім часам, аднак, мы сталі нацыяй склеротыкаў, як быццам цалкам забыўшы, тое, што было перад намі. Часцяком мы нанова спрабуем адказаць на тыя... Болей »

Цыферблат
epub

Цыферблат

Апавяданне
Астравец Сяргей

Не люблю, калі пасля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца знікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Снег спакваля траціць свае якасці. Нябачная падэсць знішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасць, яскравую бель. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з... Болей »

Цэнтр Еўропы
pdf epub

Цэнтр Еўропы

апавяданні, аповесці
Някляеў Уладзімір

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.... Болей »

Цягнік Чыкага-Токіё
pdf

Цягнік Чыкага-Токіё

падарозныя песьні з карцінкамі і акордамі
Хадановіч Андрэй

Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў... Болей »

Цяжкі час
pdf

Цяжкі час

Платформа беларускага змаганьня, кн. 4, артыкулы і матар'ялы (2011- 2015)
Пазьняк Зянон

У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага... Болей »

Цяжкі час
pdf

Цяжкі час

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)
Пазьняк Зянон

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю... Болей »

Цяжкі час
pdf

Цяжкі час

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.2, артыкулы і матэр’ялы (ІV 1996–2002).
Пазьняк Зянон

Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя... Болей »

Цяпло Жыровіцкай абіцелі
pdf

Цяпло Жыровіцкай абіцелі


Чыгрын Сяргей

Штогод 20 мая ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці. Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай абіцелі пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у далёкім XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей... Болей »

Цяпло на першацвет
pdf epub mobi fb2

Цяпло на першацвет

Аповесці і апавяданні
Далідовіч Генрых

Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org