- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя i напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны», Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж... цяпер гэты зборнік можна лічьшь сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае.