- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці можна райцэнтру Полацку вярнуць яго страчаны ў віры стагодзьдзяў сталічны статус? Прынамсі, нацыянальнай культурнай сталіцы. Сяргей Шыдлоўскі спрабуе пераасэнсаваць гісторыю роднага горада, паглядзець на яе вачыма сёньняшняга беларускацэнтрычнага чалавека. «Ёсьць недарэчнасьць у тым, што тэкст, годны мітам, прывідам, канцэнтраванаму літаратурнаму паветру Полацку дасюль не прад’яўлены сьвету». Піша аўтар кнігі ў эсэ «Зьбіраньне Полацку». Але які гэта мусіць быць тэкст? Пра гэта новая кніга Сяргея Шыдлоўскага.