- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінскія гарадскія ўлады адмовілі арганізатарам святочных мерапрыемстваў у Дзень Волі правесці шэсце па прапанаваным маршруце ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы. Чыноўнікі прапанавалі правесці толькі мітынг на плошчы Бангалор колькасцю ўдзельнікаў не больш за тысячу чалавек. Арганізатараў акцыі А. Янукевіча, Л. Марголіна, А. Макаева, І. Губскую і М. Дземідзенку папрасілі паставіць подпісы пад папярэджаннем аб адказнасці за правядзенне несанкцыянавага шэсця. Мікалай Дземідзенка паведаміў “Народнай Волі”, што ён адмовіўся паставіць свой подпіс і сыйшоў з Мінгарвыканкама.