- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здарэнне адбылося ў Крупскім раёне каля пасёлка Лянок. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу, што кіроўца і пасажыр Ford Mondeo не былі прышпіленыя. Да таго ж на аўтамабілі не было задняга рэгістрацыйнага нумара. Таму даішнікі развярнуліся і паехалі за парушальнікам. Кіроўца Ford Mondeo і не думаў спыняцца, а толькі павялічваў хуткасць. Падчас уцёкаў легкавік паехаў па полі, пасля заехаў у лес. Пасля папераджальных стрэлаў у паветра даішнікі пачалі страляць у колы. Пасля гэтага аўтамабіль спыніўся, а кіроўца і пасажыр кінуліся ўцякаць. Праз 500 метраў іх дагналі і затрымалі. Экспертыза зафіксавала ў крыві кіроўцы 2,6 праміле (пасажыр быў цвярозы). Высветлілася, што ў канцы мінулага года яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Праводзіцца расследаванне здарэння.