- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аповесць і раман удала аб’ядноўвае яе вялікасць Думка. Нестандартная, арыгінальная. Дзянне ў абодвух творах імклівае, часта перапыняецца філасофскімі развагамі, сюррэалістычнымі рэміністэнцыямі. У абодвух творах аўтар дзерзкую глыбокую праўду часам перасыпае гумарам, а то і скамарохніцтвам. У рамане дзейнічае новы для нашага разумення персанаж — д’ябал, які хоча адысці ад сваёй шматтысячагадовай нячыстай д’ябальскай сутнасці і ператварыцца ў першасную анёльскую іпастась. Няпростае і цяжкае ператварэнне адбываецца і ў нашым вельмі рухавым і няпростым людскім асяроддзі. Змены пачаліся, канца ім не відно, як не відно канца зменам на нашай планеце. Ілюстрацыі аўтара выдатна дапаўняюць тэкст.