be

Літаратуразнаўства

Максім Танк і польская літаратура
pdf

Максім Танк і польская літаратура


Верабей Анатоль

У манаграфіі вядзецца размова аб традыцыях польскага рамантызму XIX ст. у паэзіі Максіма Танка, аналізуюцца ўзаемаадносіны творчасці беларускага паэта з польскай літаратурай 20-30-х гадоў XX ст. і сучаснай, даследуюцца пераклады Максіма Танка з польскай паэзіі і пераклады яго твораў на польскую мову... Болей »

На парозе забытае святыні
pdf

На парозе забытае святыні

Творчасць Яна Баршчэўскага
Хаўстовіч Мікола

Манаграфія Міколы Хаўстовіча прысьвечаная творчасьці ды літаратурна-мастацкаму сымбалізму творчасьці “бацькі беларускай літаратуры” – Яну Баршчэўскаму. Менавіта Ян Баршчэўскі – ўпершыню ў сваіх творах апявае – Беларусь, а не Літву, як Адам Міцкевіч ды іншыя філяматы і філярэты. Мікола Заўстовіч поўна... Болей »

Сцежкамі Мацея Бурачка
pdf epub mobi fb2

Сцежкамі Мацея Бурачка

Пошукі, замалёўкі, нарысы
Содаль Уладзімір

З часу нараджэння Францішка Багушэвіча мінула 150 гадоў. Яго спадчына, вядомая чытачу, шырока даследавана сучасным літаратуразнаўствам, архівы паэта, на жаль, не ацалелі. Аўтару кнігі ўдалося аднавіць шмат якія старонкі жыццёвага шляху паэта, яго асяроддзе, паказаць Ф. Багушэвіча ў Пецярбургу, Доцішках... Болей »

Лінгвістычны аналіз тэксту
pdf

Лінгвістычны аналіз тэксту


Лепешаў Іван

Раскрываецца спецыфіка мовы мастацкай літаратуры, паказваецца, як аналізаваць (для лепшага разумення ідэйна-эстэтычнага зместу твора) разнастайныя «моўныя цяжкасці», што нярэдка сустракаюцца ў мастацкіх тэкстах. Падаюцца ўзоры лінгвістычнага аналізу асобных твораў. Для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей... Болей »

Такі іх лёс
pdf

Такі іх лёс

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы
Чыгрын Сяргей

Аўтар кнігі Сяргей Чыгрын са Слоніма распавядае пра няпросты і трагічны лёс вядомых і малавядомых беларусаў нашай Бацькаўшчыны. Шмат новага чытачы даведаюцца пра генерала 1812 года Яна Канопку, пра беларускіх святароў Філафея і Паўла Лысуху, легендарнага доктара Усевалада Шырана, спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса... Болей »

Літаратурная карта Берасцейшчыны
pdf

Літаратурная карта Берасцейшчыны


Крэйдзіч Анатоль - укл.

“Літаратурная карта Берасцейшчыны” – гэта своеасаблівы навігатар па літаратурным “моры Герадота” як у прасторы, так і ў часе, для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліятэкараў, музейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул усіх, каму неабыякавая культура роднага краю... Болей »

На скрыжаванні славянскіх традыцый
pdf

На скрыжаванні славянскіх традыцый

Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна ХVІІ–ХVІІІ ст.)
Мальдзіс Адам

Манаграфія з’яўляецца першым абагульняючым даследаваннем шматмоўнай літаратуры Беларусі, асабліва беларускай літаратуры другой палавіны XVII—XVIII стагоддзя, калі адбываўся складаны працэс пераходу ад старажытнага пісьменства да літаратуры Новага часу. Упершыню ставіцца пытанне аб праявах барока і класіцызму... Болей »

У фразеалагічную скарбонку
pdf

У фразеалагічную скарбонку

Даведнік
Лепешаў Іван

Апісваюцца каля 600 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, якія па розных прычынах не трапілі ў двухтомны “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” (Мінск: БелЭН, 1993) і дагэтуль не характарызаваліся ў існуючых акадэмічных і іншых слоўніках. У многіх выпадках гэта выразы, што ўзніклі зусім... Болей »

Культура маўлення
pdf

Культура маўлення

Дапаможнік па курсу «Стылістыка і культура мовы» для студэнтаў спецыяльнасці 1-210501 – Беларуская філалогія
Лепешаў Іван

Разглядаюцца на значным фактычным матэрыяле камунікацыйныя якасці маўлення з улікам іх праяўлення ў тым ці іншым функцыянальным стылі. Упершыню даецца абгрунтаванне некаторых нормаў літаратурнай мовы: лексічных, фразеалагічных, словаўтваральных, марфалагічных і інш. Для студэнтаў філалагічных факультэтаў... Болей »

Вынішчэнне
pdf

Вынішчэнне

Рэпрэсаваныя беларускія літаратары: Даведнік
Маракоў Леанід

У даведніку Леаніда Маракова прыводзяцца ўпершыню сабраныя аўтарам звесткі пра літаратараў Беларусі, якіх рэпрэсавалі ўлады царскай Расіі і савецкай дзяржавы, польскія, нямецкія і іншыя рэжымы.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org