- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У беларускай літаратуры, багатай сваімі драмамі i трагедыямі, постаць Сяргея Палуяна (1890-1910), бадай, самая трагічная. Ад прыроды надзелены, не пабаімся сказаць, геніяльнымі задаткамі, вялікі жыццялюб i працалюб, ён змог папрацаваць у літаратуры ўсяго адзін год, загінуў у дзевятнаццаць з палавінай... Болей »
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна... Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі паэт Васіль Зуёнак прапануе чытачу кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, дзе вядзецца гаворка пра своеасаблівасць паэтычнага слова, пра шлях развіцця сучаснай беларускай паэзіі, пра творчасць Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі... Болей »
Сілуэт сучаснай беларускай літаратуры вызначаюць найперш тры вяршыні: Купала, Колас i Багдановіч. Асобныя невядомыя ці забытыя сёння сцяжыны ix няпростага творчага шляху ўваскрашаюцца ў гэтай кнізе, напісанай з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства ў форме захапляючага эўрыстычнага пошуку: Адрасуецца... Болей »
У кнігу Арсеня Ліса (нар. у 1934 г.), кандыдата філалагічных навук, вядомага даследчыка-фалькларыста, аўтара папулярных сярод чытачоў прац па гісторыі культуры, увайшлі артыкулы пра А. Грыневіча, М. і Г. Гарэцкіх, М. Агінскага, людзей, што пакінулі глыбокі след у грамадска-культурным жыцці Беларусі і... Болей »
Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую... Болей »
Кніга прысвечана нраблеме традыцый і наватарства ў беларускай паэзіі 50—60-х гадоў. У цэнтры ўвагі аўтара — пытанні сувязі мастака са сваім часам і народам. У рабоце разглядаюцца тэарэтычныя асновы праблемы традыцый і наватарства — тыя эстэтычныя прышіыпы савецкай паэзіі, якія маюць непасрэдпыя адносіны... Болей »
У новую кнігу доктара філалагічных навук. прафесара І. Ф. Штэйнера ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, якія напрацягу апошніх гадоў друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі.... Болей »
У аснову кнігі-эсэ пра народнага паэта Беларусі Янку Купалу пакладзены невядомыя раней факты з яго біяграфіі, пісьмы, выступленні, артыкулы, творы, якія не ўвайшлі ў Зборы твораў. Разлічана на шырокае кола чытачоў.... Болей »
Кнігу склалі літаратурна-крытычныя артыкулы i літаратурныя эсэ, у якіх асвятляюцца кантакты беларускай літаратуры i культуры з літаратурай i культурай народаў СССР. Частка артыкулаў (пра Цётку, Максіма Багдановіча i інш.) напісана на аснове малавядомых фактаў, расшуканых у архівах i даўніх перыядычных... Болей »