be

Мастацкая літаратура

Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш
pdf epub

Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш

Аповесці, казка
Баравікова Раіса

Завуць яго мамурык. І шукаць яго трэба на планеце Мамурыя, дзе заўсёды жылі і, напэўна, жывуць і цяпер — мамуры. Да гэтага трэба дадаць яшчэ адно. Калі я расказала пра яго знаёмай дзяўчынцы, яна адразу сказала, што мамурыкам яго завуць таму, што ён заўсёды знаходзіцца каля мамы. Але гэта няпраўда. Мама... Болей »

Прыватныя рымляне
pdf epub

Прыватныя рымляне

Вершы
Багдановіч Ірына

Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры... Болей »

Чалавек без адраса
pdf epub

Чалавек без адраса

апавяданні
Багданава Галіна

Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці.... Болей »

Папяровыя замкі
pdf epub

Папяровыя замкі

Апавяданні
Багданава Галіна

Драматычныя акалічнасці лёсу вымушаюць зусім юных i сталых герояў апавяданняў пакутаваць адзіным пытаннем: як, дзеля чаго апяваць i падтрымліваць стваральную сілу кахання i любові, калі парушана ахоўная абалонка жыцця — прырода, культура i, галоўнае, сям'я? Кожны з ix спрабуе знайсці свой адказ.... Болей »

Дом іхняе мары
pdf epub

Дом іхняе мары

апавяданні, аповесці
Багданава Галіна

У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых... Болей »

Янычары
pdf epub mobi fb2

Янычары

Апавяданні
Астравец Сяргей

Кніга апавяданняў Сяргея Астраўца «Янычары» — своеасаблівы літаратурны эксперымент. На яе старонках чытач сустрэнецца з не зусім звычайнымі героямі. Яны, у большасці, не ўкладваюцца ў трафарэтныя межы звычайных, станоўчых з усіх бакоў, маладых людзей. Абвостранае адчуванне адзіноты, несупынны роздум... Болей »

Жалезная заслона з арнаментам
mobi pdf epub fb2

Жалезная заслона з арнаментам

Стэнаграфічная сага
Астравец Сяргей

“Жалезная заслона з арнаментам” напісана ў Гродне. Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў... Болей »

Час чумы
mp3

Час чумы


Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым -- вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ... Болей »

Час чумы
pdf epub mobi fb2

Час чумы

Гістарычныя аповесці, апавяданні
Арлоў Уладзімер

Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра... Болей »

Сланы Ганібала
mobi fb2 pdf epub

Сланы Ганібала

Выбраныя эсэ
Арлоў Уладзімер

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org