be

Мастацкая літаратура

Муха
epub

Муха

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Мая госця праяўляла ўсё большую надакучлівасць – звінела пад столлю, як спявала нейкую нудную песню… «Адчапіся… – адпрэчыў думкава, не расплюшчваючы вачэй, ува мне пачынала ўжо нараджацца слабая злосць на яе за тое, што яна дражніцца, цьвеліць з мяне, стараецца вывесці з душэўнай раўнавагі. – Адчапіся... Болей »

Сцеражыся майго гневу
epub

Сцеражыся майго гневу

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Маўчун успоўз старому чараўніку на грудзі. Ён, вуж, ведаў, што старога блажыла, што яму было кепска яшчэ звечара, калі легла за балотам у мяккія імхі счырванелае сонца. Але тады трывожны покліч не даходзіў да паўзучай істоты, і тым больш дзед сам не прасіў помачы, – ужо нат і не спадзяваўся на яе...... Болей »

Замалі мой грэх
epub

Замалі мой грэх

Аповесць
Бароўскі Анатоль

За акном – цемрадзь. За акном – цішыня... Нават галінка ясакору, што настойліва церлася аб тоўстую шыбіну акна, напамінаючы пра сябе, аціхла, супакоілася... А то на нейкі момант блісне ў шыбы зыркае святло ад фар легкавушак, што ўязджаюць у вароты бальніцы, ды зноў сутонніцца ноч у двары. У акно кабінета... Болей »

Вужык
epub

Вужык

Аповесць
Бароўскі Анатоль

– Тады скажыце, калі ласка, а вы самі ў той час дзе знаходзіліся, калі не сакрэт? Позірк у следчага спакойны, у шэрых вачах – абыякавасць, падобная на стому. Было ўражанне, што ён і папытаўся нехаця, яму і не трэба быў адказ. Бо ён яго ведаў загадзя. Кожны раз, калі прамаўляў свае пытанні, правае брыво... Болей »

Воляй абраны. Дамова на спакусу
mobi fb2 pdf epub

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Раманы
Бароўскі Анатоль

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга... Болей »

Азірніся ў каханні
mobi fb2 epub pdf

Азірніся ў каханні

Аповесці
Бароўскі Анатоль

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую... Болей »

Вясляр
pdf epub

Вясляр


Бараноўскі Алесь

Глядзіш на гэтага хлопца з вёскі Церухі, радуешся. Разумны, добразычлівы, таленавіты хлапчына. І вось гэты, як пісалася пра яго ў “ЛіМе” “цнатлівы маладзён” быў адарваны ад роднай вёскі і кінуты ў вір горада. Выплыў. Агледзеўся навокал. І пачаў веславаць куды вочы глядзяць: Радкі мае – агні начнога горада.... Болей »

Свята пчалы
epub pdf

Свята пчалы

Выбраныя вершы i паэмы
Барадулін Рыгор

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку. Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы... Болей »

Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў
epub pdf

Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

Аповесць
Баравікова Раіса

У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары планеты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяўчынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці.... Болей »

Каханне
epub pdf

Каханне

Кніга лірыкі
Баравікова Раіса

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org