be

Культура

Смак беларушчыны
pdf

Смак беларушчыны


Кісялёў Генадзь

У выданне, якое з’явілася ў межах “Году Каліноўскага” пры ўдзеле кампаніі “1863”, увайшлі артыкулы двух зборнікаў Кісялёва — “Радаводнае дрэва”, што стаўся знакавай кнігай для шанавальнікаў беларускай мінуўшчыны, і ўласна “Смак Беларушчыны”, складзены аўтарам на пачатку 2000-х гадоў і нідзе дагэтуль... Болей »

Беларус у Беларусі
pdf

Беларус у Беларусі

Эпісталярыі пра мову і маральнасць
Булавацкі Міхась

У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне... Болей »

Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
pdf

Гамбурскі рахунак Бахарэвіча


Бахарэвіч Альгерд

«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю... Болей »

Ляжаць сем год
epub

Ляжаць сем год

Аповед (Працяг. Пачатак „Згадкі маленства” у Дзеяслоў 4 (101) 2019)
Булавацкі Міхась

На шостым годзе жыцця хлопчык захварэў на сухоты косткі. У сцягне і ў паху ўтварыліся свішчы, праз якія выцякаў гной. Тут ужо ніякія шэпты ці іншае ўмельства мясцовых лекараў дапамагчы не магло. Патрабавалася істотная дапамога ўрачоў. Анця апранула дзіця і ў лясёнцы за плячыма панесла ў Сімонавічы, адкуль... Болей »

Жыццёвы меланж
pdf

Жыццёвы меланж

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ
Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у... Болей »

Непрыдуманыя партрэты
pdf

Непрыдуманыя партрэты

Мастакі і літаратары, народныя майстры i дойлiды Берасцейшчыны
Валасюк Лявон

У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх – сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў – аўтар, сам літаратар і мастак... Болей »

Беларускі каляндар 2023

Беларускі каляндар 2023

з малюнкамі і словамі на кожы дзень

Першы раз у замежжы выйшаў «Беларускі каляндар-2023» з малюнкамі і словамі на кожны дзень. Грамадская кампанія «Будзьма Беларусамі!», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Фонд Kamunikat.org выдалі «Беларускі каляндар-2023» з малюнкамі і словамі на кожны дзень. Цяпер беларусы замежжа, нават знаходзячыся... Болей »

Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят чатыры кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект
Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Гэтая кніга пабачыла свету верасні 2020 года. Яна складаецца з інтэрв’ю, запісаных у межах праграмы "Ідэя X” у перыяд з ліпеня 2018 і па жнівень 2020 года. Што праўда, менавіта гэтая кніга, якая ў вас у руках, не з таго, першага накладу 2020 года. Той наклад быў разабраны чытачамі цягам трох месяцаў.... Болей »

Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

На маршы
Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем. У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню.... Болей »

Лініі святла
pdf

Лініі святла

Зборнік артыкулаў

Кніга прысвечана сучасным дзеячам культуры Беларусі і прадстаўнікам грамадскіх арганізацый, якія захоўваюць гістарычную і духоўную спадчыну беларускага народа, развіваюць хрысціянскія традыцыі ў даследаваннях кніжнай культуры, у літаратуры, музыцы, тэатральным мастацтве, жывапісе.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org