- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтую кнігу склалі працы вядомых навукоўцаў і даследчыкаў даўніны Беларусі і Польшчы: Анатоля Грыцкевіча, Валерыя Пазднякова, Ганны Дылаговай, Віктара Слівоўскага, Аляксандра Стральцова-Карвацкага, Вячаслава Шведа, Аляксандра Радзюка, Андрэя Вашкевіча, Ігара Кузняцова, Леаніда Ваўчка і інш. Галоўная... Болей »
Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 — 30.10.1936 — жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў... Болей »
У траўні 2003 года завяршыўся конкурс сачыненняў, прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Вынікам конкурсу, які ладзіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, стала кніга “Гістарычныя вандроўкі”, у якой змешчаны дзіцячыя работы ўдзельнікаў-пераможцаў. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына... Болей »
Кніга, напісаная краязнаўцам і на краязнаўчым узроўні, з'яўляецца займальным храналагічным даведнікам жыцця выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. Кл. Агінскага і будзе вельмі карыснай для настаўнікаў, вучняў і ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі. Шчыра прызнаюся – чатырнаццаць год таму пра Агінскага... Болей »
Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача... Болей »
Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу... Болей »
Манаграфія прысвечана кніжна-пісьмовай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і ранняга барока. Тут усебакова з прыцягненнем раней невядомых крыніц асвятляюцца сацыяльныя дактрыны беларускіх пісьменнікаў і філосафаў XVI — сярэдзіны XVII ст., раскрываецца літаратурная палеміка вакол Люблінскай і Берасцейскай... Болей »
У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім... Болей »
Кніга прысвечана набалелым праблемам беларускай вёскі. Яна пачынаецца кароткім экскурсам у гісторыю беларускага сялянства, у якім паказана спрадвечная прыгнечанасць і эксплуатацыя жыхароў вёскі. Цэнтральнае месца адведзена аналізу сучаснага крызіснага стану сельскай гаспадаркі, паказу масавага збяднення... Болей »
Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца... Болей »