- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Полацку каля Кліўленду, — фактычна сусьветнай сустрэчы, — пасьля развалу бэрлінскай сьцяны, абвешчаньня “сувэрэннай” БССР, — калі “імпэрыя зла” ідзе да канчатковага распаду, — бралі ўдзелу большым ліку і суродзічы зь Беларусі. “Паяднаныя любоўю”, — як пісала менская газэта, сыны й дочкі “забранай зямлі” з цэлага сьвету знаёміліся, выступалі з прамовамі, паказвалі сваё сцэнічнае мастацтва, сьпявалі і дэкляравалі сваю адданасьць ідэям адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі. Перадавая, патрыятычная, творчая, сумленная, працавітая, гаротная Беларусь, каторая ў Бога верыць, кліча цяпер на помач у змаганьні з духовым і экалягічным чарнобылямі сваіх дзетак, што некалі пакінулі раськіданыя гнёзды, або ўжо за межамі бацькаўшчыны радзіліся. (Хто будаваў, а хто фашысьціў, фрагмэнт)