Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне « Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.

З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».

Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.

Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск

Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86

e-mail: bkniha@tut.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.

Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»

Беларускі кнігазбор :: Выданьні

Плотка Алесь, Байсан

Байсан

вершы

Плотка Алесь

Алесь Плотка выпускае дэбютны зборнік вершаў — кнігу, чуткі пра якую хадзілі даўно. Выданне стала своеасаблівым Best Of паэта, у якое ўвайшлі лепшыя вершы ад першых публікацый да сённяшняга дня. Пад цвёрдай вокладкай першага выдання чытача чакаюць лепшыя думкі аўтара - ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку. Гераіня вокладкі кнігі – Vieršnica, аўтарскае бачанне беларус... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 1. 1951—1969

Барадулін Рыгор

Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958—1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівы... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 2. 1970—1978

Барадулін Рыгор

У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў зборніках паэта, сяброўскія эпіграмы, вершаваныя прысвячэнні і віншаванні. Болей »


Шабовіч Святаслаў, З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

Гісторыя аднаго падарожжа

Шабовіч Святаслаў

Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах... Болей »


Несцярэнка Юры, Звычайны шоу-бізнес

Звычайны шоу-бізнес

Апавяданні

Несцярэнка Юры

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі. Болей »


Русецкая Наталля, Каштаны ў кішэнях

Каштаны ў кішэнях

вершы

Русецкая Наталля

Другую кнігу вершаў Наталлі Русецкай склалі творы, напісаныя ў прасторы паміж Менскам і Люблінам. Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў. Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле гл... Болей »


Чыгрын Сяргей, Мора Віктара Шведа

Мора Віктара Шведа

Артыкулы і гутаркі

Чыгрын Сяргей

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора Гайнаўскага павета (Польшча). Паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў беларускіх школах у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім (Польшча). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне беларускай філалогіі (1969) Варшаўскага ўніверсітэта. Кніжку Сяргея Чыгрына склалі матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці старэйшага бе... Болей »


Лейка Кандрат, Чыгрын Сяргей - укладанне, прадмова і каментар, Пан Трудоўскі

Пан Трудоўскі

З літаратурнай спадчыны

Лейка Кандрат, Чыгрын Сяргей - укладанне, прадмова і каментар

Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны адшуканыя ў архівах і бібліятэках асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара «Нашай нівы» ў 1911–1921 гадах — паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860–1921). Болей »


Шаўчэнка Ганна, Паэзія Антона Гарэцкага

Паэзія Антона Гарэцкага

і станаўленне рамантычнай традыцыі ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя

Шаўчэнка Ганна

У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве праведзены цэласны, канцэптуальны аналіз паэтычнай спадчыны Антона Гарэцкага ў кантэксце станаўлення рамантычнай эстэтыкі ў літаратуры Беларусі. Прасочаны ўплыў А. Гарэцкага на развіццё мастацкіх тэндэнцый айчыннай паэзіі XIX стагоддзя, у прыватнасці патрыятычнай лірыкі нацыянальна-вызваленчай тэматыкі. Паказана роля паэта ў развіцці беларускага байкапісання, узаемаўплыву ў творчасці А. Г... Болей »


Пятровіч Барыс, Пуціна

Пуціна

аповесці

Пятровіч Барыс

У кнігу ўвайшлі напісаныя на сумежжы тысячагоддзяў аповесці Барыса Пятровіча «Стах» і «Пуціна», у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыяналізму, класічага пісьма і стылёвага авангардызму. Болей »