be
pdf

Выбранае

Надсан Аляксандр

У кнізе змешчаны творы вядомага святара – апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана, якія адлюстроўваюць усё багацце і змястоўнасць яго багаслоўскай, пастырскай, літаратурна-навуковай, грамадска-публіцыстычнай, гістарычнай, асветніцкай і перакладчыцкай дзейнасці. Кніга ўкладзена паводле тэматычнага і жанравага прынцыпаў. Асобны раздзел яе складаюць пастырскія пасланні (калядныя, велікодныя ды іншыя), казанні, духоўныя разважанні, дзе напоўніцу раскрываецца святарскае пакліканне а. Аляксандра, яго прапаведніцкі талент. Упершыню друкуюцца зробленыя ім пераклады псалмоў. У дадатку сабраныя матэрыялы, прысвечаныя а. Аляксандру, што раскрываюць з розных бакоў неардынарнасць яго асобы. Кніга разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, святароў і вернікаў, а таксама шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі ў нашай краіне і за яе межамі. Семдзесят чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Беларускія аўтары: Надсан Аляксандр
Выдаўцы і выдавецтвы: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Беларускі кнігазбор: Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014
  • Рэдактар: Багдановіч Ірына - уклад. і камент., Савік Л. - прадм.
  • Выдавец: Кнігазбор
  • Памеры: 608 с. : [8] с. іл.
  • ISBN: 978-985-7089-58-1
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Рэлігія, Грамадзтва
  • Copyright: © 2014 by Аляксандр Надсан, Ірына Багдановіч - уклад. і камент., Л. Савік - прадм.; Кнігазбор - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
  • Дадатковая даведка: Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе. Серыя ІІ. Гісторыка-літаратурныя помнікі. Аўтар праекта і галоўны рэдактар Кастусь Цвірка. МГА «Белкнігазбор» выказвае шчырую падзяку парафіянам і пробашчу касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску ксяндзу-магістру Уладзіславу Завальнюку за чынны ўдзел у выданні кнігі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org