be

Бібліятэка Бацькаўшчыны

Бібліятэка Бацькаўшчыны. Выданьні

Эквівалент
html pdf

Эквівалент

Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы

Людзі, якія некалі былі вымушаны з’ехаць са сваёй Бацькаўшчыны, якія шукалі не тое, што лепшага жыця, а паратунку на чужыне, нават здаля ад Радзімы заставаліся (і застаюцца) патрыётамі сваёй краіны. Краіны, якая змусіла да выезду, трактуючы сваіх сыноў і дачок па-мачысінаму. Эмігранты, а пра іх гаворка... Болей »

Беларусы ў Аўстраліі
pdf

Беларусы ў Аўстраліі


Гардзіенка Натальля

У далёкай Аўстраліі існуе шмат назваў, такім чы іншым чынам звязаных з Беларуссю. Сярод іх немагчыма не прыгадаць горную вяршыню, названую ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, - самае высокае месца на гэтым кантыненце. Акрамя таго беларуская мова гучыць і на вуліцах аўстралійскіх гарадоў. Выданне Наталлі Гардзіенкі... Болей »

Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна
pdf

Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна

Артыкулы, дакумэнты

Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны... Болей »

Каб сьведчылі пра Беларусь
pdf

Каб сьведчылі пра Беларусь

жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
Ганько Марыя

Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача... Болей »

Месца выданьня – Парыж
pdf

Месца выданьня – Парыж

Выбраныя старонкі часопіса моладзь \"Моладзь\" (1948-1954)

Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача... Болей »

Проза 70zł

Проза


Юхнавец Янка

"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org