be

Бібліятэка Бацькаўшчыны

Бібліятэка Бацькаўшчыны. Выданьні

Выбранае 60zł

Выбранае


Тумаш Вітаўт

Кніга «Выбранае» Вітаўта Тумаша – пятая кніга з падсерыі «Спадчына: агледзіны» серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта... Болей »

Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

1996–1997
Барадулін Рыгор

Восьмы том (выпуск) дзённікаў народнага паэта Рыгора Барадуліна ахоплівае 1996–1997 гады ягонага жыцця — асабістага, грамадскага і творчага. Паездкі за мяжу і па Беларусі, удзел у здымках дакументальных фільмаў, пераклады п’ес, вершаў паэтаў розных краін, заглыбленне ў новыя тэмы — творчая праца безупынку... Болей »

Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

1994–1995
Барадулін Рыгор

Сёмы том (выпуск) “Дзённікаў і запісаў. 1994–1995” Рыгора Барадуліна раскрывае напружанае грамадскае і, галоўнае, апантанае творчае жыццё народнага паэта, яго адносіны да рэаліяў новага часу, чалавечых адносін, мінулага краіны і жаданай будучыні. У кнізе змешчана больш за 200 вершаў, якія не друкаваліся... Болей »

Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

1998–2002
Барадулін Рыгор

Дзявяты том (выпуск) працягвае друкаванне дзённікаў народнага паэта Беларусі. 1998–2002 гады — гады насычанай працы паэта. Ім напісаны глыбока духоўныя цыклы вершаў, цікавыя ўспаміны пра літаратараў, нізкі вясёлага гумару, сцэнары дакументальных фільмаў, перакладзены п’есы для тэатраў, паэмы, шматлікія... Болей »

Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы

Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы

Пяцьдзясят гадоў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (1949–1999). Падзеі. Дакумэнты. Успаміны. Персаналіі
Саўка Зьміцер

Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання... Болей »

Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае

Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае


Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, суправаджальныя тэксты, агульнае рэдагаванне, каментары

Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага... Болей »

Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

1992–1993
Барадулін Рыгор

Чарговы том (выпуск) «Дзённікаў і запісаў. 1992–1993» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна раскажа чытачам пра напружанае грамадскае жыццё творцы, новыя тэмы і накірункі ягонай паэзіі. У кнізе змешчаны болей за сто недрукаваных раней вершаў, накідаў, сяброўскіх эпіграм, віншаванняў і прысвячэнняў.... Болей »

Зора Кіпель

Зора Кіпель


Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне... Болей »

Pro et contra

Pro et contra


Сяднёў Масей

На падставе ліставання і аўтарскіх тэкстаў у кнізе паўстае разнастайная і супярэчлівая постаць эміграцыйнага пісьменніка Масея Сяднёва. Аўтар-укладальнік — нью-ёркскі архівіст Лявон Юрэвіч — скіроўвае погляд чытача на розныя аспекты жыцця і творчасці дзеяча.... Болей »

Абрэзкі з мінулых гадоў

Абрэзкі з мінулых гадоў


Стагановіч-Кольба Тамара

Кніга «Абрэзкі з мінулых гадоў» (37-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына») — гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org