be

Барадулін Рыгор

Барадулін Рыгор

Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ваўка таго, у лес, у хмыз цягнула. У Вушачы, нешта ўроілася мне, сядзеў на бальшаку і еў кашу. Нейкая цётка папрасіла пакаштаваць, плакаў, не хацеў даць. Зверху мама дадала жалю розгай за скупасць. Бацька мяне не біў. Толькі калі я пачынаў хадзіць на галаве, пытаўся: "А дзе мой чорненькі?" Гэта значыць, раменьчык. І гэтага запытання хапала. ...Пачыналася вайна. Савецкая ўлада ўцякала. Безуладдзе. Вусціш. Чуў, як пошаптам мама з бацькам казалі: у ляску пры дарозе на Арэхаўна расстрэльвалі палякаў. Мужчын, жанчын, старых, дзяцей. (Гэта рука дапамогі прасавечаных братоў паняволеным братам Заходняй Беларусі. Ачышчалі турмы сталінскія малойчыкі). Пачатак вайны запомніўся так. Наляцеў самалёт. Мы з бацькам беглі па жыце, жыта нават мяне не магло схаваць. Дабеглі да зямлянкі. ...Баба Малання, маміна мама, была уніяткай, малілася па-беларуску. Мама дужа добра шыла. Прапаноўвалі ісці ў арцель. Не пайшла. Гаспадарка, хай і невялікая, патрабавала шмат увагі. Дый за сынам трэба было прыглядаць, каб ад рук не адбіўся. Калі яна спала, пачынаю ўспамінаць і не прыпомню. Да апошняга была мама рупніцай. Па-латышску rupnica - фабрыка, завод. Чаму латышскую мову згадаў? Бацька мамін быў латыш. Рыжанін Галвіньш - механік па млынах. ...У школе былі настаўнікі розныя. Адны ведалі тое, што выкладалі, другія не ведалі. Адных мы любілі, другіх не любілі. Нямецкую мову мы вывучалі з трэцяга класа. Першая настаўніца няйначай па начах сама вучыла літары лацінкі, бо слова Deutsch чытала як деутш. На шчасце, неўзабаве прыйшла Пелагея Філімонаўна Харчанка, якая ў свой час скончыла гімназію. ...Успамінаць можна шмат чаго. Але большае забылася, а меншае засталося. Большая частка жыцця пражыта. Засталася меншая. А над малым дзіцем болей дрыжаць. Але як ні дрыжы, колькі Бог дасць яшчэ пражыць, столькі і пражывеш. Бог - бацька. Пішу гэтыя радкі ў мамінай хаце 30 жніўня. Здаецца, у гэты ж дзень у 1954 годзе ехаў я ў Мінск па веды. І даведаўся, што толькі дома я дома. На таку майго веку зярняты дзён былі добрыя. Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае...

1995

P. S. Поўны варыянт успамінаў "На таку веку майго" гл. у ІV томе Збору твораў Рыгора Барадуліна. - Мінск, "Мастацкая літаратура", 2002, с. 84 – 141.
Фота: Вадзім Грудзько

Барадулін Рыгор. Выданьні

Абразы без абразы
pdf

Абразы без абразы

Сяброўскія шаржы і эпіграмы
Барадулін Рыгор, Куксо Кастусь

Пад адным дахам вясёлай хаты, якая завецца кніжкай-малышкай, сабраліся вядомыя людзі розных жанраў — пісьменнікі, мастакі, артысты, дзеячы кіно i тыя, хто дбае пра кнігу. Званні i заслугі не ўказваюцца — народ ведае сваіх герояў. Алфавітны прынцып размяшчэння самы дэмакратычны. Калі чытач, ён жа i глядач... Болей »

Выбраныя творы. У 2-х т.
pdf

Выбраныя творы. У 2-х т.

Вершы
Барадулін Рыгор

У першы том вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Рыгора Бара-дуліна ўвайшлі вершы з дзесяці зборнікаў: «Маладзік над стэпам», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Рум» і інш. У вершах усхваляваная паэтычная споведзь пра юнацтва, маладосць нашай зямлі, нашай паэзіі... Болей »

Выбраныя творы. У 2-х т.
pdf

Выбраныя творы. У 2-х т.

Вершы
Барадулін Рыгор

У другі том увайшлі вершы, паэмы пра родную зямлю, пра маці, пра тыя праблемы, што хвалююць сучасніка. Уражанні ад наведвання замежных краін склалі раздзел «Радкі дарог».... Болей »

Амплітуда смеласці
pdf epub mobi fb2

Амплітуда смеласці

I лірыка, і гумар.
Барадулін Рыгор

Вершы, эпіграмы, гумарэскі складаюць зборнік Рыгора Барадуліна “Амплітуда смеласці”. Тут вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма. Паэму гэтую сам аўтар акрэсліў... Болей »

Вечалле
pdf

Вечалле

Кніга паэзіі
Барадулін Рыгор

Радзіма, любоў, каханне — гэтыя словы праходзяпь асноўным матывам новай кнігі лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Рыгора Барадуліна. Вобраз маці з гадамі ўсё бліжэй і балючэй для сэрца паэта. Назву кнізе дало ўшацкае возера Вечалле.... Болей »

Белая яблыня грому
pdf

Белая яблыня грому

Выбраныя старонкі лірыкі. 1954-1978
Барадулін Рыгор

У 1959 годзе ў выпускніка Веларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна Рыгора Барадуліна выйшаў зборнік вершаў «Маладзік над стэпам». «Белая яблыня грому» — як бы падсумоўвае творчы набытак паэта за 25 гадоў яго працы ў паэзіі.... Болей »

Абсяг
pdf epub

Абсяг

Лірыка
Барадулін Рыгор

Новую кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг лланеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, ааймаўся... Болей »

Прынамсі...
pdf epub

Прынамсі...

Вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы
Барадулін Рыгор

Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажад'аннем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліва.... Болей »

Што было б тады б, калі б?

Што было б тады б, калі б?

жарты
Барадулін Рыгор

На шашы. Штохвіліны на шашы Шумна, як на кірмашы. Шоргат, Шорах, Шум птушыны. За машынаю машына. Нешта шэпча Шына шыне. Шпак шыкуе На шыпшыне. А пад шатамі ў цішы На ляшчыне спарышы. У капелюшы спарыш, Пашукай спарыш, малыш Шпарка па шашы ў кашы Пашыбуюць спарышы. Шэпча шустрая шаша: — Не спяшайцеся... Болей »

Суровая вымова
pdf

Суровая вымова

Вершы
Барадулін Рыгор

Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org