be

Арлоў Уладзімер

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

Арлоў Уладзімер. Выданьні

Чорны чалавек на зялёнай канапе
epub

Чорны чалавек на зялёнай канапе

Аповесць
Арлоў Уладзімер

Вы, пэўна ж, чулі выслоўе Habent sua fata libelli, а ў перакладзе з лаціны — Кнігі маюць свой лёс...Яно належыць сучасніку Марка Аўрэлія старажытнарымскаму граматыку Тэрэнцыяну Маўру і насамрэч мае ці то свядома — калі казаць пра саміх аўтараў кніг — ці то проста, праз адвечную чалавечую ляноту, прызабыты... Болей »

Дом з дамавікамі
epub

Дом з дамавікамі

Аповесць
Арлоў Уладзімер

У аэрапорце за паўгадзіны да пасадкі Марцін выняў з наплечнай кайстры кармінавы штодзённік, каб спраўдзіць, ці не забыўся чаго істотнага. Ён перагарнуў старонкі на бліжэйшыя дні і зрабіў маленькае адкрыццё: абведзеная колцам дата — 23 красавіка — прыпадала акурат на канец яго кароткага падарожжа. Гэта... Болей »

Танцы над горадам
pdf epub

Танцы над горадам

Тры аповесці
Арлоў Уладзімір

Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.... Болей »

Архіварыус Война
pdf

Архіварыус Война

Гістарычная проза
Арлоў Уладзімір

У кнігу ўвайшлі гістарычныя аповесці і апавяданні, дзеянне якіх разгортваецца ў розныя эпохі — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да канца ХІХ стагоддзя. Сярод герояў — філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі, паўстанцы 1863 года, забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі. Побач з... Болей »

Айчына 120zł

Айчына

маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі
Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.... Болей »

Імёны Свабоды
pdf

Імёны Свабоды


Арлоў Уладзімер

Дапоўненае выданьне. 300 партрэтаў герояў беларускай свабоды – ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI-га. Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Пітэра Бэнінджэра, Вячаслава... Болей »

Patria aeterna

Patria aeterna

apaviadanni
Arłou Uładzimier

Uvazie čytačoū prapanoūvajucca vybranyja histaryčnyja apaviadańni Ūładzimiera Arłova. Hetaj knihaju jaje vydaviec Alaksiej Varaksin padtrymiivaje daūniuju tradycyju biełaruskaj łacinki.... Болей »

Сьвецяцца вокны ды нікога за імі/ Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi
pdf

Сьвецяцца вокны ды нікога за імі/ Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi


Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў выдаў пяць паэтычных кніг. Адна зь іх — «Паром празь Ля-Манш», пера­ство­ра­ная па-польску знакамітым перакладчыкам Ада­мам Паморскім, прынесла аўтару міжнаро­дную прэмію «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гда­ньск, 2010). Пад гэтаю вокладкай выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі... Болей »

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Ілюстраваная гісторыя
Арлоў Уладзімер, Герасімовіч Зьміцер

Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі... Болей »

Пакуль ляціць страла
pdf

Пакуль ляціць страла

100 пытаньняў пісіменьніку
Арлоў Уладзімер

Пра мужа мне раскажы, Муза, які жыве ў дарозе Ад часу, калі сьцяг яго любы чырвоны на белым Барбар на стужкі ірваў і сьмяяўся, і паэт у гісторыку Даў клятву: ніколі не адмовіць нікому, хто кліча і хоча Пачуць зь першых вуснаў праўду пра ўсё, што было На зямлі гэтай, пра герояў і юдаў яе, пра нядолю і... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org