be

Арлоў Уладзімер

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

Арлоў Уладзімер. Выданьні

Наша Ніва 1/1991
djvu pdf

Наша Ніва 1/1991

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Беларусь (часопіс) 9 (621) 1990

Беларусь (часопіс) 9 (621) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Апакаліпсіс Арлоў Уладзімер, Апавяданні, вершы Брандабоўская Лілія, Карабель у бурным моры Вайцяшонак Марыя, Хто ведае дарогу да ракі? Васілевіч Алена, Араукарыя Гардзей Віктар, Вершы. Грахоўскі Сяргей, Вершы. Казбярук Уладзімір, Ён не дачакаўся ўдзячнасці... ... Болей »

Беларусь (часопіс) 8 (620) 1990

Беларусь (часопіс) 8 (620) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі ... Болей »

Маладосць 04 (434) 1989
pdf

Маладосць 04 (434) 1989

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Арлоў Уладзімір, Вершы * Арочка Мікола, Пад гістарычным ветразем * Барадулін Рыгор, Вершы * Бельскі Уладзімір, Аўтарытэт. Рэгістрацыя. Блізкі бераг. Апавяданні * Дзюба Уладзімір, Доктар Русель. Драматычная адысея * Ждановіч Валянцін, Каб заяц не рабіў скідку * Жыгуноў Алесь, Вершы * Пранчак... Болей »

Спадчына 2/1989
pdf djvu

Спадчына 2/1989

часопіс Беларускага фонду культуры і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

* Міхаіл Савіцкі. Шлях да абнаўлення бацькаўшчыны * Юрый Смірноў, Міналай Сташкевіч. Цана ісціны * Сяргей Мацюнім. Ці быць «навуцы пра Беларусь»? * Эдуард Загарульсні. Краязнаўства ўчора і сёння * Анатоль Цітоў. У цені двухгаловага арла * Генадзь Каханоўсні. Старыя музеі * Янка Купала. Публіцыстычныя... Болей »

Незалежнасьць — гэта...

Незалежнасьць — гэта...

Эсэ
Арлоў Уладзімер

(...) Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву і прыбіраць тэрыторыю «вот от сюда и до обеда». У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе «бульбашом»... Болей »

Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі
Арлоў Уладзімір

Беларусь - еўрапейская краіна з багатай і слаўнай гісторыяй. Больш за 1000 гадоў таму ўжо існавала першая старажытнабеларуская дзяржава -- Полацкае княства. Наша дзяржаўнасць працягвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе панавала беларуская культура, а беларуская мова была дзяржаўнай. Гэтая кніга распавядзе... Болей »

Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі
Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.... Болей »

Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Агінскага да Багушэвіча
Арлоў Уладзімір

Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского... Болей »

Мёд

Мёд

Балада з кнігі „Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”
Арлоў Уладзімер

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org