Жмінько Кастусь

Нарадзіўся 17.02.1941 года ў вёсцы Пугачова (зараз раён Берасця). Скончыў сярэднюю школу №4 г. Берасця. Працаваў на новабудоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў горада, мытнікам і вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, які скончыў у 1967 годзе. Быў накіраваны на службу ў праваахоўчыя органы. У званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў (лістапад, 1994г.) выйшаў на пенсію. За гады службы ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам медалёў, імя занесена ў "Кнігу гонару" МУС БССР. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года.

Выступіў з паасобнымі творамі ў калектыўных зборніках: "Берасцейскія карані" (1993г.), "Верш на Свабоду" (2002г.), "3 прыродаю зліўшыся душою" (2002г.), "Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў" (2003г.). Выдаў тры зборнікі «Між вамі...» (1999), «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой» (2008), за два апошнія атрымаў вядро мёду – мядовую літаратурную прэмію ад Міколы Папекі.

У вольным часе маляваў пейзажы.

Памёр Кастусь Жмінько 11 красавіка 2015 года ў Берасці

 

Жмінько Кастусь :: Выданьні

Жмінько Кастусь, Кастусь казаў...

Кастусь казаў...

афарызмы, меркаванні, развагі

Жмінько Кастусь

Невялічкі томік паэзіі, збор афарызмаў, меркаванняў, разваг. Сам аўтар называе гэтыя кароценькія выслоў, невялічкія вершыкі “канапкамі”, дарэчы такі ж тытул носіць адзін з раздзелаў кнігі. “Канапкі, бо такія маленечкія, як маленькія бутэрбродзікі, на адзін раз укусіць... і канапкі, бо прыходзяць у голаву, калі ляжыш на канапе.”- такое акрэсленне даў аўтар у адным з інтрэв’ю Радыё Рацыя. Першая частка кнігі называецца “Сабе ды іншым”. Ту... Болей »


Жмінько Кастусь, Наканаваны неспакой

Наканаваны неспакой

вершы

Жмінько Кастусь

Томік паэзіі Кастуся Жмінько, берасцейскага паэта, мастака, складаецца з вершаў розных гадоў. Некаторыя з іх былі напісаныя даўно, некаторыя зусім нядаўна. Як сказаў сам Кастусь, “трэба было сабраць, упарадкаваць тое, што назбіралася за гады”, а назбіралася гэтага шмат. Кніга “Наканаваны неспакой” выйўла адначасова з другім томікам “Кастусь казаў...”, у якім сабраны роздумы, выслоўі, заўвагі, кароткія паэтычныя формы. У “Наканаваным н... Болей »


Жмінько Кастусь, Між Вамі...

Між Вамі...

Вершы

Жмінько Кастусь

Імя аўтара (жыве ў Брэсце) вядомае з 70-х гадоў па шматлікіх публікацыях у перыёдыцы. Сціплы і Самакрытычны, ён наважыўся сабраць вершы ў асобную кніжку толькі цяпер. Яго творы нягучныя, але глыбокія і сардэчныя, пранізаныя любоўю да роднай зямлі, спагадаю да чалавека. Болей »


Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »