Вайцяшонак Марыя

Марыя Антонаўна Вайцяшонак — нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка, высланага напрыканцы 30-х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне. Дакладная дата нараджэння пісьменніцы невядомая.

Выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Скончыла філфак БДУ, настаўнічала ў вясковых школах. Пазней — журналістка ў мінскіх выданнях.

Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі», кнігу вершаў «Серпень».

Вершы — новая форма ў творчасці Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.

 

Вайцяшонак Марыя :: Выданьні

Вайцяшонак Марыя, Асадніца

Асадніца

Вайцяшонак Марыя

Кнігу лёсу напісала Марыя — перакінула масток болю з сённяшняга ў мінулае, злучыла іх у адно, паяднала непаяднальнае... Напісала «на ўсю шчырасць» (выслоўе Янкі Брыля) свае глыбокай і таленавітай душы. Падзялілася перажытым, як апошнім акрайцам хлеба, не ад нішчымніцы, — ад безагляднай шчырасці. Якая ж гэта сёння рэдкасць: такая шчырасць і такая шчодрасць, якое шчасце й ратунак, які падарунак — такая нечакана-чаканая, такая балючая й св... Болей »


Вайцяшонак Марыя, Серпень

Серпень

Вайцяшонак Марыя

Вершы — новая форма ў творчасці знанай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой. Болей »


Вайцяшонак Марыя, Каму расказваюць казкі на два вушкі

Каму расказваюць казкі на два вушкі?

Казкі

Вайцяшонак Марыя

Хто ў садзе самы прыгожы? Дзьмухавец жыў пад плотам. Тут таксама сядзеў заўсёды і Цень-Цень — невясёлы глухі дзед. Ён нават і ўлетку апранаў цёплую адзежу, любіў сырыя закуткі. Сядзіць звычайна сабе цэлы дзень пад дрэвам, абхінуўшыся шалікам, хлюпае носам. Гультаяваты Цень-Цень. Ужо як ні просіць Дзьмухавец крыху пасунуцца ўбок (за ім жа і сонца не ўбачыш!), той упарта маўчыць, не спяшаецца перасесці. «Яшчэ не тая пара...» — скажа, зірн... Болей »


Вайцяшонак Марыя, Сад нявіннасці

Сад нявіннасці

Апавяданні

Вайцяшонак Марыя

Вядомую аўтарку найнерш хвалюе біблейскае панярэджанне: Бог пасе коней апакаліпсіса па дзікай траве. «Сад нявіннасці» — кніга прозы аб складанейшым свеце так званага простага вяскоўца, у якім патрывожаны дух земляроба, парушана генетычная сувязь з маткай-зямлёй; гэта нераўнадушнае слова аб звярах і дрэвах, а ўвогуле — аб прыродзе (чалавечы асяродак). Усё надаецца ад асобы, якая ў жыцці быццам і не была ніколі абражаная, бо пераадолела а... Болей »


Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае. Да ўсяго, як выявіліся, яго, феномену, вызначальныя рысы не зьвязаныя (за рэдкім выняткам) са звыклым наборам фірмовых складнікаў у м... Болей »


ARCHE, 10(73)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(73)2008

Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш. Болей »


ARCHE, 11(62)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

11(62)2007

Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго пэрыяду. Таксама ў нумары: дасьледаваньне Элісы Бэмпард "Ідышысцкі экспэрымэнт у савецкім Мен... Болей »


ARCHE, 09(49)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(49)2006

Асноўная публікацыя нумару — "Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня". Яна складаецца з запісаных гісторыкам Яўгенам Анішчанкам успамінаў дэпутатаў Вярхоўнага савета 12 скліканьня, якія ўзялі ўдзел у галадоўцы пратэсту ў знак пратэсту супраць плянаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму (адбыўся 14 траўня 1995 году). Галадоўка была гвалтоўна спынена супрацоўнікамі міліцыі і спэцслужб у Доме ўраду ў ноч з 11 на 12... Болей »


ARCHE, 03(37)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(37)2005

У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый — дасьледаваньне «Мы» ці «яны»? Беларусы і імперская Расія ў 1863–1914 гг. Тэадора Ўікса і рэцэнзія Андрэя Катлярчука "Нашы забойцы і правед... Болей »


ARCHE, 01(30)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01(30)2004

У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль Трафімчык і інш. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя