be

Вайцяшонак Марыя

Вайцяшонак Марыя

Марыя Антонаўна Вайцяшонак — нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка, высланага напрыканцы 30-х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне. Дакладная дата нараджэння пісьменніцы невядомая.

Выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Скончыла філфак БДУ, настаўнічала ў вясковых школах. Пазней — журналістка ў мінскіх выданнях.

Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі», кнігу вершаў «Серпень».

Вершы — новая форма ў творчасці Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.

Вайцяшонак Марыя. Выданьні

Беларусь (часопіс) 9 (621) 1990

Беларусь (часопіс) 9 (621) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Апакаліпсіс Арлоў Уладзімер, Апавяданні, вершы Брандабоўская Лілія, Карабель у бурным моры Вайцяшонак Марыя, Хто ведае дарогу да ракі? Васілевіч Алена, Араукарыя Гардзей Віктар, Вершы. Грахоўскі Сяргей, Вершы. Казбярук Уладзімір, Ён не дачакаўся ўдзячнасці... ... Болей »

Беларусь (часопіс) 6 (618) 1990

Беларусь (часопіс) 6 (618) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Багданава Галіна, Травесці Вайцяшонак Марыя, Чаму крот чорны Гальпяровіч Навум, Вершы. Дранчук Валерый, Ровар імчыць на "чырвоны" Жалязоўскі Анатоль, Давайце падумаем цвяроза Жарнасек Ірына, Прад вечнасцю Зінкевіч Галіна, Беларускія кветкі Карызна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org