Тварановіч Галіна

Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на верасах з яе роднага Дараганава. Яе паэзія, яе слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі; зорамі "над жніўным Дараганавам"; чарніцамі "з ягаднікоў маленства", верасам. Дастаткова прачытаць верш "Цеханавецкі збанок", каб зразумець, што верасы — гэта сімвал радзімы, дарагі і святы для паэткі.

Галіна Паўлаўна Тварановіч (дзявочае прозвішча — Сеўрук) нарадзілася 17 лютага 1955 года ў Дараганаве. Вучылася ў мясцовай сярэдняй школе. Першая настаўніца — Ганна Дзянісаўна Непачаловіч, "сардэчны, светлы чалавек", жонка беларускага паэта Янкі Непачаловіча. Сам Янка (Іван Данілавіч) Непачаловіч да 1967 г. працаваў у школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Менавіта пад яго кіраўніцтвам займалася Галя ў літаратурным гуртку, пісала ў "Піянер Беларусі", раённую газету, "Знамя юности". І пісала даволі актыўна. У школьным краязнаўчым музеі захавалася некалькі дзіцячых газет тых часоў, дзе надрукаваны вершы Г.Сеўрук. Яе сачыненні звычайна чыталіся ў класе ўслых, як адны з лепшых. Вельмі любіла чытаць кнігі, якія насіла торбамі з даволі багатай бібліятэкі школы-інтэрната, сельскай і школьнай.

Калі ў 1971 годзе ў Дараганава прыехала некалькі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў — а гэта была падзея! — пасля іхняга выступлення падышла да Станіслава Пятровіча Шушкевіча са сваім альбомам газетных матэрыялаў. Чаму да яго? Мабыць, адчула ягоную асаблівую дабрыню, чалавечнасць. Упэўнена, што быў на гэта Лёс. С.П.Шушкевіч праглядзеў яе альбом, параіў пісаць далей і запісаў свой адрас. А праз нейкі час яна мела вялікую радасць, атрымаўшы паштоўку з Мінска ад самога паэта, у якой ён пацвердзіў выказанае пры сустрэчы.

Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіла на філалагічны факультэт БДУ ў Мінску. Трапіла ў адну групу з малодшай дачкою Станіслава Пятровіча. Абставіны сышліся так, што першыя два студэнцкія гады пражыла на кватэры ў Шушкевічаў, што вельмі памагло адаптавацца ў гарадскіх умовах. I, зразумела, шмат далі размовы з самім гаспадаром, яго далікатнасць, тактоўнасць у адносінах з людзьмі

Пасля заканчэння БДУ (1977) працуе ў выдавецтве "Навука і тэхніка". Затым — аспірантура. Кіраўніком прызначылі Алеся Адамовіча. Ездзіла начытвацца паўднёвых славян і здаваць югаслаўскую літаратуру ў Маскву ў інстытут славяназнаўства і балканістыкі. З 1983 года працавала навуковым супрацоўнікам у інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1999 — доктарскую.

З 1999 года выкладае ва Універсітэце ў Беластоку (Польшча). Выйшла замуж за вядомага беларускага паэта з Польшчы Яна Чыквіна. Пражывае ў горадзе Бельску-Падляскім. Актыўна прапагандуе беларускую літаратуру і праваслаўе.

Крыніца: Родам з Асіповіччыны

 

Тварановіч Галіна :: Выданьні

Тварановіч Галіна, Пайсці, каб вярнуцца

Пайсці, каб вярнуцца

Тварановіч Галіна

Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім. Аўтар паэтычных зборнікаў: Ускраек тысячагоддзя (Мінск 1996); Верасы Дараганава (Мінск 2000); Чацвёртая стража (Беласток 2004); Бурштына... Болей »


Тварановіч Галіна, Пры брамах Радзімы

Пры брамах Радзімы

Літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»: станаўленне, праблемы, асобы

Тварановіч Галіна

Чарговы, апошні па часе альманах Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” распачынаецца творамі яго заснавальнікаў, а заканчваецца вершамі зусім маладых сяброў арганізацыі, пра якіх можна сказаць, што яны з пакалення іхніх унукаў. У 2013 годзе пісьменніцкая арганізацыя беларусаў у Польшчы адзначае свой ужо пяцідзесяціпяцігадовы юбілей. У пасляслоўі да кнігі “Шлях па прамой часу”, своеасаблівай гісторыі арганізацыі, складзенай да ... Болей »


Тварановіч Галіна, Бурштынавы яблык

Бурштынавы яблык

Тварановіч Галіна

Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на верасах з яе роднага Дараганава. Яе паэзія, яе слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі; зорамі "над жні... Болей »


Тварановіч Галіна, Пад небам Айчыны

Пад небам Айчыны

Літаратурна-крытычныя артыкулы

Тварановіч Галіна

«Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і сучаснасць. Отечества и веры защитник. «Записки янычара» Константина Миханловича в польско-белорусском контексте (ХУ-ХУІ вв.). Да праблемы духоўных каштоўнасцей (беларуска-сербскі кантэкст). На шляхах даўняй беларускай літаратуры (прадмова да хрэстаматыі па «Старабеларускай літаратуры»). Літаратурная спадчына Беларусі. 3 адказнасцю за лёс Айчыны. Творчасць Змітрака Бядулі - новае асэнсаванне. Проз... Болей »


Тварановіч Галіна, Чацвёртая стража

Чацвёртая стража

Тварановіч Галіна

“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў, якія ідуць ад сэрца. І да сэрцаў. Адрасаваныя сапраўдным гурманам ад лірыкі – людзям з душой вытанчанай і ўзнёслай. Частка твораў напіса... Болей »


Тварановіч-Сеўрук Галіна, Верасы Дараганава

Верасы Дараганава

Тварановіч-Сеўрук Галіна

Другі паэтычны эборнік Галіны Тварановіч-Сеўрук — працяг усхваляванага пошуку адказаў на спрадвечныя пытанні быцця, раздум над лёсам чалавека ў Вечнасці, Лірычная гераіня ўспрымае жыццё як найвялікшы дар, у берагах якога кожны спраўджваецца як універсальная духоўная магчымаснь у паўсядзённым выбары абставін, узрастаючы ў любові да роднай эямлі, вялікай чалавечай сям'і. Болей »


Тварановіч Галіна, Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст.

Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст.

Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей

Тварановіч Галіна

На шырокім гістарычна-культурным матэрыяле разглядаюцца літаратурныя ўзаеміны беларусаў і сербаў, славенцаў, харватаў ад самага ўзнікнення іх перадумоў (славянскія вытокі) да пачатку XX ст. Разглядаемыя літаратуры даследуюцца як культурныя цэласнасці, самастойныя тыпы, што дазваляе паглыбіцца ў тыпалогію сутнасцей. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў-славістаў, студэнтаў, а таксама чытачоў, якія цікавяцца славянскай літаратурай... Болей »


Тварановіч-Сеўрук Галіна, Ускраек тысячагоддзя

Ускраек тысячагоддзя

вершы

Тварановіч-Сеўрук Галіна

Паэтычная кніга Г. Тварановіч-Сеўрук — цэлы пласт філасофскага роздуму над праблемамі нашага жыцця, нашых намаганняў, трывог, радасцяў і бедаў. Паэтэса спрабуе выказаць тое, што «выгаворваецца адно цішынёю вачэй, адкрываецца нязмушана, пакрысе спеліцца часам, а ва ўладзе паспешлівай натугі — згасае». Болей »


Тварановіч Галіна, Пакутаю здабыты мір

Пакутаю здабыты мір

Тыпалогія характару ў беларускай i славенскай прозе

Тварановіч Галіна

На матэрыяле беларускай i славенскай прозы даследуецца няпростая псіхалогія вяртання чалавека з вайны. Аналізуюцца творы В. Быкава, А. Асіпенкі, I. Шамякіна, A. Кудраўца, В. Распуціпа, Ц. Космача, К. Грабельшака, Н. Крайгер, Б. Чопіча i іншых пісьменнікаў. Разлічана на літаратуразнаўдаў, выкладчыкаў-славістаў, настаўнікаў, студэнтаў. Болей »


Тварановіч Галіна, Нравственный мир героя

Нравственный мир героя

Белорусская а югославская военная проза 60-70-х годов

Тварановіч Галіна

Работа является первым опытом систематизированного сопоставительного исследования белорусской и югославской военной прозы. Анализируются наиболее значительные произведения В. Быкова, Я. Брыля, И. Науменко, М. Лалича, М. Божича и других белорусских и югославских писателей военного поколения. Рассчитана на литературоведов, преподавателей, студентов и всех интересующихся развитием современной военной прозы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя