- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторык, кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003). Нарадзілася ў Гародні. Вучылася ў СШ № 2 г.Капыля.
У 1993 закончыла гістарычны факультэт, у 1996 — аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы. У 1996 - 2014 гг. працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэту. Цяпер супрацоўнічае з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Цэнтрам беларускіх студый Варшаўскага ўніверсітэта. Лаўрэат Узнагароды імя Льва Сапегі (Польшча, 2014-2015).
Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, аўтарка некалькі дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у Беларусі і за мяжой, манаграфіі “Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.” (Вільня: ЕГУ, 2010.)
Транспарт, гандаль, прамысловасць, штодзённае жыццё беларускіх мястэчак на пераломе 18 і 19 стагоддзяў. Не вялікія гарады і не маленькія вёскі. Мястэчкі, іх шматкультурнасць, многагалоссе і рознамоўе сталі тэмай даследавання аўтара. Пытанні канфесійнасці, традыцыі розных культур, адукацыя і культурнае... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка... Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў... Болей »
Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга... Болей »
Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць... Болей »
Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці.... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры... Болей »
„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma... Болей »
„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma... Болей »