Смалянчук Алесь

Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.

Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.

Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.

Жыве ў Горадні.

 

Смалянчук Алесь :: Выданьні

Смалянчук Алесь, Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях

Смалянчук Алесь

Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабяз... Болей »


Смалянчук Аляксандр, Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Смалянчук Аляксандр

Манаграфія прысвечана польскаму руху ў Беларусі і Літве напярэдадні і ў перыад першай расійскай рэвалюцьгі 1905-1907 гг. Аўтар аналізуе грамадска-палітычную і культурную дзейнасць польскіх арганізацый, характарызуе асноуныя плыні польскага руху. Разглядаецца развіццё польска-беларускіх і польска-літоўскіх адносін. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, на ўсіх, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »


Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX ...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.)

Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »


Гародня Х - ХХ стст.

Гародня Х - ХХ стст.

Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам

“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый... Болей »


Спрэчныя пытанні

Спрэчныя пытанні = Sprawy trudne

З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезіс, кантэкст, вынікі

Зборнік навуковых прац ІІ і ІV міжнародных навукова-тэарэтычных канферэнцый. Мінск, 2010-2012 Болей »


Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі

Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культу...

Матэрыялы VII міжнароднай навуковай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г.

У зборніку змешчаны матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863 г. на Беларусі. Аўтары разглядаюць розныя аспекты разгортвання антырасійскага паўстання на беларускіх землях, жыццяпіс ягонага кіразніка, а таксама духоўную спадчыну Кастуся Каліноўскага і ягонае месца ў беларускай культурніцкай традыцыі. Адрасуецца гісторыкам, выкладчыкам гісторыі, студэнтам і ўсім аматарам айчыннай гісторыі Болей »


…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан, Мікола Хаўстовіч, Язэп Янушкевіч, Сяргей Запрудскі… Уклалі кнігу дачка вучонага Лія Кісялёва і даследчык літаратуры Аляксандр Фядута. Ёсць... Болей »


Деды, Выпуск 2

Деды

Дайджэст публикаций о беларуской истории

В шести разделах второго выпуска дайджэста "Деды" содержится 14 статей и несколько рецензий. Они посвящены рассмотрению вопросов беларуской истории с XIV века до нашего времени. При этом 8 статей (Тимошенко, Трусов, Ростова, Морякова, Татаренко, Чернявской, Петрова) написаны специально для дайджэста, остальные 6 публикуются в переводе с белоруского языка и в новой редакции. Текстовый материал сопровождают многочиленные иллюстрации. Болей »


Невядомая Беларусь

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы. У 2005 г. кніга была перакладзена і выдадзена ў Расеі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню. Болей »


Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.

Канец XVIII - пачатак XX ст.

У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў. Дасьледаваньне д... Болей »


Смалянчук Алесь :: Іншыя выданьні

Беларускі нацыянальны рух ч. 2 (0)

05-02-2009, 22:50

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (...) Болей »

Беларускі нацыянальны рух ч. 1 (0)

05-02-2009, 22:45

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага (...) Болей »

Нацыя ў пошуках гісторыі, ч. 2 (0)

05-02-2009, 22:12

Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), Максім Багдановіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), (...) Болей »

Нацыя ў пошуках гісторыі, ч. 1 (0)

05-02-2009, 22:09

Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага накаплення”, вынікам якога было станаўленне беларускай культурнай традыцыі. На (...) Болей »

Ліцвінства, заходнерусізм і беларуская ідэя. ХІХ – пачатак ХХ ст. (0)

05-02-2009, 22:06

Адным з прыярытэтных накірункаў гістарыяграфіі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца даследаванне беларускага руху і фармавання нацыянальнай ідэі. Намаганні беларускіх даследчыкаў рубяжа ХХ ст. – ХХІ (...) Болей »

< Previous 123 Наступная