be
pdf

Гарадзенскі палімпсест

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.
ХІІ – ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Горадня, 7 лістапада 2008 г.

Выданьне Гарадзенскі палімпсест узьнікла як вынік супраць стаяньня гістарычнай навукі Беларусі і кіруючай ідэалёгіі. Калі ў 2008 годзе гістарычны факультэт ГрДУ разам з Гарадзенскім гарвыканкамам зладзіў канфэрэнцыю, з ліку выступоўцаў былі выкрэсьленыя прозьвішчы знаных дасьледчыкаў гісторыі Гародні Алеся Смаленчука і Аляксандра Краўцэвіча. У знак пратэсту каля 40 удзельнікаў канфэрэнцыі з Менску, Гародні, Варшавы ды Беластоку збайкатавалі афіцыную канфэрэнцыю, выказаўшы салідарнасьць з гісторыкамі і пратэстуючы супраць накладаньня ідэалёгіі на гісторыю. Пасьля гэтага здарэньня была вырашана правесьці альтэрнатыўную канфэрэнцыю прысьвечаную актуальным праблемам гісторыі Гародні, якая дзякуючы “руплівым” кіраўнікам сучаснасьці губляе гістарычны воблік. Матэрыялы канфэрэнцыі разнастайныя па тэматыцы і пэрыядх дасьледваньня гісторыі горада над Нёманам. Як зазначаюць аўтары: выданьне толькі першы крок да аднаўленьня сапраўднай гісторыі Гародні, якая перапісвалася “адміністратарамі розных часоў. (З.К.)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Смалянчук Алесь
Выдавецкая сэрыя: Гарадзенская бібліятэка
  • Месца выхаду: Горадня – Беласток
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Смалянчук Алесь
  • Памеры: 228с., іл.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Рэлігія, Грамадзтва
  • Copyright: © 2008 by Аўтарскі калектыў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, прафесар З.В.Шыбека, кандыдат гістарычных навук, дацэнт С.М.Токць.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org