Слінка Віктар

Віктар Слінка нарадзіўся 4 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Козікі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Аўтар шматлікіх публікацый у беларускіх газетах і часопісах. Выдаў тры кнігі паэзіі: “Апошні снег” (1995), “Штольні вясны” (2001) і “Арахна” (2011). Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” за кнігу “Штольні вясны”, прэміі часопіса “Дзеяслоў” і “Залаты апостраф” за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года.

 

Слінка Віктар :: Выданьні

Слінка Віктар, Арахна

Арахна

Вершы, эсэ, паэма

Слінка Віктар

За намі, нібы сляды, ззяюць вершы. Па іх — толькі вымаві слова! — можна вярнуцца назад, у той час, у той свет, калі — нам здавалася — прарочылася і тва­ралася будучыня і нам трэба былотолькі чакаць, кабяна спраўдзілася і стала явай. Але будучыня, ство­раная словам, аказалася магчымай толькі ў сферы духу, а ў зямной рэчаіснасці яна стала падманам — будучыня, якую чакаюць, не прыходзіць. У нашых вершах — пытанні… Жыццё ж, збудаванае на пы... Болей »


Слінка Віктар, Штольні вясны

Штольні вясны

Вершы і паэмы

Слінка Віктар

Віктар Слінко — аўтар паэтычнага зборніка «Апошні снег» (1995). «Штольны вясны» — другая кніга паэта. У яе ўвайшлі лірыка-драматычныя вершы i паэмы, напісаныя ў апошнія гады. Болей »


Слінка Віктар, Апошні снег

Апошні снег

Вершы, Паэма

Слінка Віктар

Першыя свае вершы Віктар Слінко напісаў у родных Івацэвічах. I з самага пачатку ён заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт i рэфлексійны пошук. У гэтым зборніку пераважае стылістыка нестандартнага верша. В. Слінко імкнецца стварыць версэты i верлібры. Інтанацыя юнацкай чысціні, шчыры юнацкі смутак дамінуюць у паэзіі маладога аўтара. Болей »


Дзеяслоў, 71

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

71

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 62

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

62

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літ... Болей »