Сазонаў Віктар

Сазонаў Паўлавіч Віктар нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 году ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласці.

Скончыў Гарадзенскі Дзяржаўны Ўніверсітэт імя Янкі Купалы, гісторык.

Служыў у паветранна-дзесантных войсках (1981 – 1983). Вайсковая спецыяльнасць – разведчык войскаў спецыяльнага прызначэння. Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім заводзе да навуковага супрацоўніка Беларускага Дзяржаўнага Музея гісторыі рэлігіі ў Гародні (1991-1993). Пазней быў прадпрымальнікам.

Актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. Неаднаразова падвяргаўся пераследу і карам.

З канца 1980-х у грамадскім руху. Сябра гісторыка-культурнага клубу “Паходня” – першай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Гародні; Таварыства Беларускай Мовы; Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”; Беларускай Асацыяцыі Журналістаў; Грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі”; адзін з заснавальнікаў Таварыства братоў Каліноўскіх; настаўніцкага згуртаваньня “Вулей”; старшыня Гарадзенскай філіі партыі БСДГ; кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Праваабарончага Цэнтру “Вясна”; Сябра Саюзу Беларускіх Пісьменнікаў. Як журналіст і літаратар друкаваўся ў розных беларускіх і замежных выданнях (“Літаратура і Мастацтва”, “Ніва”, “Новы час”, “Дзеяслоў” і інш.) Таксама на розных інтэрнет-сайтах. Свае літаратурныя творы таксама чытаў на хвалях Беларускага радыё “Радыё Рацыя”.

Быў галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой лад” (2002-2004), праваабарончага бюлетэня “Прэзумпцыя”, выдаўцом розных бюлетэняў на грамадска-палітычныя і праваабарончыя тэмы. Беларус, Праваслаўны, Жанаты. Мае сына і дачку.

Творы:

Кніга “Занатоўкі кантрабандыста”. Беласток, 2005 г.
Кніга “Занатоўкі кантрабандыста” у перакладзе на польскую мову.
Серыя адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці”. Шчэцін, 2001 – 2006.
У 25-м і 54-м нумарах часопіса “Дзеяслоў” былі надрукаваны зборнік эсэ “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі” і апавяданне “Залік па ЧэГэДэ”.
У газеце “Ніва” цалкам друкаваліся зборнікі “Занатоўкі кантрабандыста”, “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Суседскія былі”.

У газеце “Новы час” выходзілі апавяданні “Школьны акварыум” і “Паэзія прозы”.
На хвалях “Радыё Рацыі” у аўтарскім чытанні ў рубрыцы “Літаратура памежжа” прагучалі зборнікі “Занатоўкі кантрабандыста”, “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Суседскія былі”, “Аповеды вясёлай шклянкі”, “Дзедавы мудрасці”.
На старонках “Літаратуры і Мастацтва” і ў серыі адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці” быў надрукаваны аналітычна-даследчы матэрыял “Каб не ўмёрлі”, які дасьледаваў адрозненьні беларускага моўнага менталітэту ад моўнага менталітэту расейскай і іншых моваў. Матэр’ял стаіць на некалькіх інтэрэт-сайтах.
На старонках “Ніва”, ў блогах, бюлетэнях, іншых друкаваных выданнях і на розных інтэрнэт-сайтах друкаваліся некалькі сотняў фел’етонаў аналітычнага характару.

 

Сазонаў Віктар :: Выданьні

Сазонаў Віктар, Суседскія былі

Суседскія былі

Сазонаў Віктар

Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць на ўладу, мужа ці жонку, сусветную палітыку і рост цэн у крамах і на рынках. I менавіта лавачка, а не агульнавядомая з літаратуры савецка... Болей »


Сазонаў Віктар, Паэзія прозы

Паэзія прозы

Прысвячаецца вязню сумлення Алесю Бяляцкаму

Сазонаў Віктар

Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст, публіцыст, пісьменнік. Аўтар кнігі “Занатоўкі кантрабандыста”, якая была перакладзена на польскую мову. З канца 80-х гадоў ХХ ст. актыў... Болей »


Сазонаў Віктар, Сандалі мітрапалітыка

Сандалі мітрапалітыка

або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі

Сазонаў Віктар

Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе дзелавымі людзьмі і не маюць часу на бессэнсоўны, на іх думку, занятак. Або таму, што на свеце ёсць, зноў жа іх меркаваннем, безліч ціка... Болей »


Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія перспектывы маюць у сваім жыцці, якая галоўная мэта і сэнс гэтага жыцця? Чытаючы апавяданні раскрываецца поўня чалавечай глупасці, безра... Болей »


Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста (аўдыёкніга)

Занатоўкі кантрабандыста (аўдыёкніга)

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Час — адзінае, над чым ніколі не будзе ўладарыць чалавек. Ён цячэ ў прасторы па сваіх, невядомых нам законах, і ніхто не можа вярнуць яго назад. Ні адзін чалавек не здольны патрапіць ні ў мінулае, ні ў будучыню. Хіба толькі ў марах, або ўспамінах. Канец васьмідзесятых і пачатак дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя для беларусаў прынёс вялікія змены. Разваліўся Савецкі Саюз, Рэспубліка Беларусь стала незалежнай суверэннай Дзяржавай. Ад... Болей »


Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія перспектывы маюць у сваім жыцці, якая галоўная мэта і сэнс гэтага жыцця? Чытаючы апавяданні раскрываецца поўня чалавечай глупасці, безра... Болей »


Лідарства і моладзевыя арганізацыі, Брашура 5

Лідарства і моладзевыя арганізацыі

Праграма, падтрыманая праз еўрапейскую камісію пад найменнем “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці скончылася” у ліпені 2002 году. Удалося выдаць чатыры брашуры, адрасаваныя беларускім настаўнікам. Пісалі іх аўтары з Беларусі і Польшчы. У варштатах на Гарадзеншчыне і ў Шчэціне ўзялі ўдзел больш як сто настаўнікаў. Надта цікавымі былі шчэцінскія варштаты ў ліпені. Удзельнікі – настаўнікі з Гародні, Ваўкавыску, Ліды, Наваградку, ... Болей »


Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці, Брашура 3

Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія р...

Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней габрэйку, нарадзіўся падданым расейскага цара. Адам Міцкевіч. Разважалася пра яго, чытаючы цікавы нарыс Валерыя Задалі пра нацыян... Болей »


Беларускія свядомасць, мова, гісторыя: на зломе стэрэатыпаў, Брашура 1

Беларускія свядомасць, мова, гісторыя: на зломе стэр...

Ужо шмат гадоў Шчэцінскі Адукацыйны Цэнтр Фонду Развіцця Мясцовай Дэмакратыі супрацоўнічае з беларускай недзяржаўнай арганізацыяй “Фонд імя Льва Сапегі”. Калі ў мяне, паляка, пытаюцца па якой прычыне, што такога важнага я знаходжу ў беларусах, узнікае два адказы. Па-першае, беларусы належаць да супольнасці народаў Еўропы, усяго свету. А паколькі склалася так, што іх культура і нацыянальная адметнасць пакінулі свой след у гісторыі, то зн... Болей »


Дзеяслоў, 64

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

64

“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя