Праневіч Генадзь

Праневiч Генадзь Мiкалаевiч, нарадзiўся 3 кастрычнiка 1950 года ў в. Жарабковiчы Ляхавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi ў сялянскай сям‘i. Беларус.

У 1967 г. я закончыў Жарабковiцкую сярэднюю школу. Працаваў токарам на Брэсцкiм заводзе “Газаапарат”, затым рабочым пошукавага аддзела “Аблмiжкалгаспраекта” у г. Брэсце. У вераснi 1969 г. стаў студэнтам беларуска-рускага аддзялення фiлалагiчнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта, якi скончыў у 1974 годзе. Два гады адслужыў афіцэрам у Савецкай Армii. Пасля заканчэння службы ў 1976 г. выкладаў беларускую і рускую лiтаратуры i займаў пасаду намеснiка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Брэсцкiм СГПТВ-65 будаўнiкоў. З 1978 да 1980 гг. знаходзіўся на партыйнай рабоце.

Пасля заканчэння аспiрантуры пры кафедры беларускай літаратуры Белдзяржунiверсiтэта з 31 снежня 1983 г. пачаў працаваць у Брэсцкiм педагагiчным iнстытуце асiстэнтам на кафедры беларускай лiтаратуры. У вераснi 1985 г. выбраны на пасаду старшага выкладчыка. У 1990 г. абаранiў кандыдацкую дысертацыю. У чэрвенi 1991 г. выбраны на пасаду дацэнта кафедры беларускага лiтаратуразнаўства. У сакавiку 1994 г. па прапанове У.А.Калесніка быў абраны загадчыкам кафедры беларускага лiтаратуразнаўства. З 1997 па май 2000 г. вучыўся ў дактарантуры пра Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі. Двойчы (1999, 2002 гг.) стажыраваўся пры Інстытуце Польскай філалогіі Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. На працягу 10 гадоў – з 1994 па 2004 г. – абіраўся старшынёй Брэсцкага аддзялення ГА “Фонд імя Льва Сапегі”. З 2000 г. – дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржуніверсітэта.

У друку выступае як літаратурны крытык, паэт і публіцыст. Літаратурную творчасць пачаў ў 1982-1983 гг. публікацыямі пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Даследуе ўзаемасувязi сярэднявечнай i новай беларускай лiтаратуры, працэсы гісторыка-культурнага ўзаемадзеяння і развіцця рамантызму ў славянскіх літаратурах. Апублiкаваў больш за 200 праблемных артыкулаў па дадзенай праблематыцы ў часопiсах “Веснiк БДУ”, “Роднае слова”, “Крынiца”, “Беларуская мова і літаратура, “Веснік Брэсцкага універсітэта”, “Тэрмапілы”, навуковых зборнiках “Беларуская лiтаратура”, “З глыбiнь народных”, “Беларусiка-Albarutenika”, “Скарыніч” і інш. Вершы пісаў з маленства, хоць як паэт дэбютаваў ужо ў сталыя гады. Друкавацца заахвоціў А.Каско, які ў 1994 г. змясціў у абласной газеце “Заря” падборку маіх вершаў з невялікай прадмовай. Вершы друкаваліся ў абласной перыёдыцы, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, “Народнай волі”, гадавіку “Скарыніч”, калектыўных зборніках “Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны (1999 г.), “З прыродай зліўшыся душой...” (2001 г.), “Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў” (2003 г.), “Жырандоля” а таксама ў перакладзе на рускую мову (калектыўны зборнік “Белой Вежи свет”, 2005).

Жанаты, мае траіх дарослых дзяцей.

 

Праневіч Генадзь :: Выданьні

Праневіч Генадзь, Леў Сапега: Жыццё дзеля Айчыны

Леў Сапега: Жыццё дзеля Айчыны

Кароткі біяграфічны нарыс

Праневіч Генадзь

У даступнай і сціслай форме раскрываецца палітычная і творчая біяграфія Льва Сапегі - палымяннага патрыёта і гуманіста, канцлера ВКЛ, аднаго з стваральнікаў знакамітага Літоўскага Статута 1588 г. Адрасавана дэпутатам і дзеячам мясцовага самакіравання, сябрам грамадскіх аб'яднанняў, усім, хто цікавіцца выдатнымі людзьмі сваёй Айчыны. Болей »


Праневіч Генадзь, Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў  і вобраз беларускага нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы

Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых ру...

Даклад

Праневіч Генадзь

Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў — з'ява цэласная, сістэмная, адзінства якой абумоўлена цэлым шэрагам агульных тыпалагічных заканамернасцяў і перадумоў, і разам з тым унутрана супярэчлівая, разнастайная ў сваім нацыянальным шматквецці, змесце і формах мастацкага ўвасаблення. Калі фарміраванне новага літаратурнага напрамку вызначалі, бадай што, агульны палітычны і культурны ўздым, этнічна-духоўная роднасць славянск... Болей »


Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік навуковых артыкулаў

Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі, гісторыі і культуралогіі, а таксама на навукоўцаў іншых замежных краін, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх зацікаўленых бел... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 10

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці, пра эміграцыю - БНР 1920-х. Доўжыцца тэма прысутнасці Беларусі, беларуса ў расійскай, маскоў... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 8-9

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння. Болей »


Каб жыло наша Слова

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу, а таксама артыкулы па актуальных праблемах славянскай філалогіі. У зборніку знойдзем таксама н... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 6

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя. Болей »


Гарэцкія чытанні, ХІ

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на ХІ Гарэцкіх чытаннях да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск 18 лютага 2003 г.

У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага, разглядаюцца многія пытанні яго шматграннай творчай спадчыны i жыцця. Часткова прыведзены матэрыялы аб жыцці i творчасці акадэміка Га... Болей »


Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць

Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць

Няўрадавыя арганізацыі і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца ключавымі партнёрамі ў ажыццяўленні стратэгіі дапамогі Камісіі ў мэтах развіцця. Яны маюць права на фінансаванне з боку "ЕўраЭйд" па тэматычных і геаграфічных праграмах і праектах. Болей »


Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя