be
pdf

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу, а таксама артыкулы па актуальных праблемах славянскай філалогіі. У зборніку знойдзем таксама навуковы аналіз твораў розных беларускіх пісьменнікаў, перадусім моўны аналіз. Ёсць тут таксама даследаванні беларускага, украінскага, расейскага ды польскага фальклору, аналізы мастацкіх тэкстаў, перакладаў, фразеалагічныя даследаванні, пытанні лексікалогіі, лексікаграфіі і граматыкі. Шырока разглядаецца беларускі лінгвакультурны феномен, а таксама гісторыя мовы і дыялекталогія. Зборнік адрасаваны даследчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца родным словам. (Н.Г.)

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна” Кафедра беларускага мовазнаўства
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Новік М. І.
  • Выдавец: Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна” Кафедра беларускага мовазнаўства
  • Памеры: 310 s., 30 cm
  • ISBN: 978-985-521-102-1
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Беларуская мова, Мэтадычная літаратура, Слоўнікі, Літаратуразнаўства, Крыніцы, Біяграфіі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org