Папковіч Уладзімір

Папковіч Уладзімір – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай мовы. Першыя вершы і апавяданнні апублікаваў у 1962 г. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “На досвітку” (1978), “Зерне” (1982), “Самы кароткі цень” (1988), "На тым стаю" (2004), “Вы будзеце смяяцца” (2008), “Рэшта” (2010). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн”. Лаўрэат гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі “Сузор’е муз” (2002). Лаўрэат прэміі імя У.Караткевіча (2004). Пераклаў з нямецкай мовы на беларускую творы І.Р. Бехера, Р.Крафт, Э.М. Рэмарка, Ф.Шылера. З беларускай мовы на нямецкую ажыццявіў пераклад паэмы К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”.

 

Папковіч Уладзімір :: Выданьні

Папковіч Уладзімір, Як ёсць

Як ёсць

вершы і пераклады розных гадоў

Папковіч Уладзімір

«Як ёсць…» Гэты просты загаловак на вокладцы новай кніжкі вершаў Уладзіміра Папковіча падкрэслівае немудрагелістасць яе зместу. Як і належыць чалавеку сталага ўзросту, паэт найчасцей звяртаецца да будзённых роздумаў пра жыццё: ці так жыў, ці быў верны запаветам маці, ці не забыўся гукі, пахі, колеры роднай зямлі, пад уздзеяннем якіх фармаваліся паэтавы характар, паводзіны і светаўспрыйманне. Акрамя арыгінальных вершаў, у кнізе змешчаны ... Болей »


Папковіч Уладзімір, Пасля свята

Пасля свята

Вершы

Папковіч Уладзімір

Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навук... Болей »


Папковіч Уладзімір, Рэшта

Рэшта

Вершы

Папковіч Уладзімір

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынер... Болей »


Нядбайла Ахрэм ( Папковіч Уладзімір ), Вы будзеце смяяцца...

Вы будзеце смяяцца...

Нядбайла Ахрэм ( Папковіч Уладзімір )

Ахрэм Нядбайла... Два полюсы ў гэтым светлым імені-прозвішчы. Ахрэм! – і чуецца, як рыпіць у руках свежапамыты агурок «хр...эм», хрусткі, сакаўны – так ахвота пакаштаваць яго з цягучым кветкавым мядком, як здавён любілі частаваць ласых унучкаў беларускія дзяды-пчаляры. Імя гэтае набрынялае маладой энергіяй, няўрымслівай сілай. А Нядбайла? Наадварот. Нібы вада перакочваецца цераз круглабокі вялізны валун, што і цурчання не чутно – няма в... Болей »


Папковіч Уладзімір, На тым стаю

На тым стаю

Вершы, пераклады, гумар

Папковіч Уладзімір

Гартаванне паэтычнага таленту Уладзіміра Папковіча прыпала на трагічны, насычаны калізіямі час. Ваеннае ліхалецце, арышт энкэвэдзістамі бацькі па лжываму даносу, пасляваенная сіроцкая нішчымніца – той асялок, які і вызначыў яго жыццёвую грамадзянскую пазіцыю, і стаў грунтам мастацка-эстэтычных пошукаў і іх увасаблення ў літаратурнай творчасці. Спавядальнасць радка, заглыбленасць ва ўнутраны свет чалавека, непрыманне гвалту і хлусні, а н... Болей »


Папковіч Уладзімір - пераклад, Закаханы вандроўнік

Закаханы вандроўнік

паэзія нямецкага рамантызму

Папковіч Уладзімір - пераклад

Рамантызм, рамантыкі, рамантыка... І сёння гэтыя словы, якім бы розным сэнсам ні поўніліся, будзяць у нашых сэрцах шчымлівае адчуванне трывогі і незаспакоенасці, клічуць у дарогу, вабяць марай пра шчасце, дабрыню, каханне. Тым больш цікава разам з паэтамі ўжо далёкай па часе эпохі рамантызму вярнуцца да тых вытокаў, дзе нараджалася непаўторнае лірычнае адзінства чалавека і прыроды, дзе неўтаймоўная стыхія абуджаных жаданняў асобы, волі,... Болей »


Папковіч Уладзімір, Самы кароткі цень

Самы кароткі цень

Кніга вершаў

Папковіч Уладзімір

Кнігу склалі вершы — роздумы пра наш час. Прасякнутыя журбой успамінаў пра ваеннае дзяцінства, яны ззяюць свежымі фарбамі і адлюстроўваюць сынаву любоў да роднай зямлі, да жыцця. Болей »


Крафт Рут, Папковіч Уладзімір - пераклад, Востраў без маяка

Востраў без маяка

Раман

Крафт Рут, Папковіч Уладзімір - пераклад

Раман сучаснай пісьменніцы з ГДР – твор антыфашысцкай накіраванасці. У цэнтры рамана – работы гітлераўскага вермахта над стварэннем зброі масавага знішчэння, з дапамогай якой нямецкае камандаванне спадзявалася дамагчыся пералому ў ходзе другой сусветнай вайны. Пісьменніца апісвае падзеі, сведкай якіх была сама ў сакрэтнай вайсковай даследнай установе. Болей »


Бэхер Ёганэс Р., Папковіч Уладзімір - пераклад, Вяртанне да сябе

Вяртанне да сябе

Вершы

Бэхер Ёганэс Р., Папковіч Уладзімір - пераклад

Кніга лірыкі нямецкага паэта-антыфашыста лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі міру (1952) складзена з твораў напісаных на працягу ўсяго творчага жыцця. У вершах адлюстраваны шлях паэта: ад захаплення экспрэсіянізмам і сімвалізмам да творчага метаду сацыялістычнага рэалізму. Болей »


Папковіч Уладзімір, Зерне

Зерне

Вершы

Папковіч Уладзімір

Уладзімір Папковіч з таго пакалення, якое зведала вайну ў дзяцінстве. Пра гэта многія вершы. А таксама пра маці, родны край, усхваляванае каханне. Папковіч Уладзімір – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя