- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962—1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Мінскаага вышэйшага інжынерна-радыётэхнічнага вучылішча (1963—1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Мінскага оптыка-механічнага завода. У 1966—1970 гг. настаўнічаў у школе № 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і англійскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума. З 1982 года — старшы выкладчык нямецкай мовы Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава). З 1998 па 2005 год — загадчык кафедры нямецкай мовы гэтага ўніверсітэта. Сярод яго выпускнікоў — Арцём Арашонак.