Мінкін Алег

Мінкін Алег Гаўрылавіч – беларускі пісьменьнік, перакладчык паэзіі, выдавец – нарадзіўся 31 сакавіка 1952 г. ў в. Чарнаўка, Хоцімскага раёну, Магілёўскай вобл. У 1969 г. скончыў Бабруйскую сярэднюю школу-інтэрнат №1. У 1975 г. скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў с/г вытворчасьці ім. Гарачкіна. З 1975 па 1987 гг. працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам-электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодзкая, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласьці, Хантамансійскі нацыянальны вокруг. З 1981 па 1991 г. пражываў у Берасьці, з 1991 г. і пагэтуль – у Вільні.

Вершы па-беларуску пачаў пісаць з 1979 г. Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 г. У Вільні быў сталым аўтарам газэты “Наша Ніва”, галоўным рэдактарам газэты беларусаў Літвы “Рунь”, выдаўцом беларускіх кніжак (выдавецтва “Рунь”). Тры апошнія гады працуе электрамантажнікам на будоўлях Літвы.

Алег Мінкін аўтар трох зборнікаў паэзіі “Сурма”(1985), “Расколіна”(1991) і “Пэнаты”(2007). Аўтар кнігі прозы “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў”(1994) і кнігі прозы й вершаў для дзяцей “За месяцам месяц”(1994). Займаецца перакладніцкай дзейнасьцю. Выйшлі тры кнігі ягоных перакладаў з польскай паэзіі: Цыпрыян Норвід “Ідзі за мною”(1993), Леапольд Стаф “Высокія дрэвы”(1994), Баляслаў Лесьмян “Пан Блішчынскі”(1994). Укладальнік трохтомнай чытанкі-запамінанкі для дзяцей “Добрыя вершы” (першы том анталёгіі “Побач з намі на Зямлі” выйшаў у 2005 г.). Укладальнік “Слоўніка рыфмаў беларускай мовы”.

 

Мінкін Алег :: Выданьні

Мінкін Алег, Слоўнічак расейска-беларускіх адпаведнікаў

Слоўнічак расейска-беларускіх адпаведнікаў

Мінкін Алег

У “Слоўнічку расейска-беларускіх адпаведнікаў”, у левай графе, пададзеныя расейскія словы й словаспалучэньні (выслоўі, устойлівыя выразы, параўнаньні ды інш.), на якіх мы найчасьцей “спатыкаемся”, робячы мэханічны пераклад з расейскай мовы, ствараючы “кальку” замест праўдзівага беларускага адпаведніка. У правай графе складальнік паспрабаваў, паводле собскага густу й дасьведчанасьці, паказаць сапраўдныя моўныя адпаведнікі. Гэткім парадка... Болей »


Мінкін Алег, Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў

Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў

ды іншыя кароткія антыўтопіі

Мінкін Алег

Такую краіну марна шукаць на карце свету. Яна існуе толькі ва ўяўленні, у фантазіі, у кнізе. Краіна хлудаў – вымысел, але не толькі. Гэта збіральны вобраз усяго таго, што не чужое чалавечым захаванням. Тут у выпуклым вобразе паказаны ўсе хібы, недахопы, усе перагібы кожнай улады. Кожны персанаж – зборны вобраз, які адлюстроўвае найбольш ірацыянальныя рысы характару. Тут няма станоўчых герояў. Тут пачвары, вычварэнцы, якія знайшліся усе ... Болей »


Мінкін Алег, Слоўнік рыфмаў беларускай мовы

Слоўнік рыфмаў беларускай мовы

Практычны дапаможнік для паэтаў і перакладчыкаў

Мінкін Алег

У зборнік ўвайшлі толькі гэтак званыя дакладныя рыфмы (прыкладна 30 000). Слоўнік складаецца зь 17 частак, складзеных, за некаторымі выняткамі, паводле сучаснага беларускага альфабэту. Галосныя гукі ў частках аб’яднаныя ў пары: а(я), е(э), о(ё), і(ы), у(ю). Звонкія зычныя аб’яднаныя з глухімі зычнымі гукамі: (б(п), г(х), д(т), ж(ш), з(с), у тым ліку й пары дж( ч) і дз(ц). Рыфмы на галосныя, аб’яднаныя ў асобную частку: А(Я)Е(Э)Ё(О)І(Ы)У... Болей »


Альманах Беларус, 2013

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Болей »


Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »


Альманах Беларус, 2009

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай Болей »


Za niebokresem Europy

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”, nieformalnej grupy literackiej powstałej na Białorusi gdzieś w okolicach roku 1987. W kontekście literatury polskiej takie wyznani... Болей »


Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »


Беларусь (часопіс), 6 (618) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

6 (618) 1990

Новы Запавет. Багданава Галіна, Травесці Вайцяшонак Марыя, Чаму крот чорны Гальпяровіч Навум, Вершы. Дранчук Валерый, Ровар імчыць на "чырвоны" Жалязоўскі Анатоль, Давайце падумаем цвяроза Жарнасек Ірына, Прад вечнасцю Зінкевіч Галіна, Беларускія кветкі Карызна Уладзімір, Загадкі Кенан Джордж, Узыходжанне Гітлера Кляшчук Анатоль, Першая дарога Лапін Валерый, Шчыгрынавая прастора ... Болей »


Дзеяслоў, 80

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

80

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя