- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах. У 2018 годзе аўтара ўганаравалі Літаратурнаю прэміяй Міхася Стральцова, узнагарода ўвасобілася ў гэтую кнігу.