Ляхоўскі Уладзімір

Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі (нар. 5 лютага 1964, Мінск) — беларускі гісторык, даследчык мытнай справы.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1993). З 1993 рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 — супрацоўнік часопіса «Спадчына». З 1998 ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2007 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915—1918)». З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы».

Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст., гісторыю беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выставы «Ёсць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921—1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар многіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш.

У 2010 узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы член Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011). Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2013).

Крыніца: www.be.wikipedia.org

 

Ляхоўскі Уладзімір :: Выданьні

Ляхоўскі Уладзімір, Ад гоманаўцаў да гайсакоў, 2-е выданне, папраўленае і дапоўненае

Ад гоманаўцаў да гайсакоў

Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.)

Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўн... Болей »


Ляхоўскі Уладзімір, Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)

Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацы...

Навуковае выданне

Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарычных падзей, звязаных з глабальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўлення беларускага школьніцт... Болей »


Берасцейскі хранограф, Выпуск 5

Берасцейскі хранограф

Зборнік навуковых прац

У выпуску зборніка навуковых прац "Берасцейскі хранограф" навукоўцы Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна», даследчыкі з іншых гарадоў Беларусі, а таксама Расіі, Польшчы, Літвы раскрываюць шматлікія аспекты гістарычнага развіцця Берасцейшчыны і ўсёй Беларусі ў розныя гістарычныя часы, знаёмяць чытачоў з цікавымі старонкамі гісторыі і культуры іншых народаў свету. Выданне адрасуецца навукоўцам, настаўнікам, ст... Болей »


Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ...

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »


ARCHE, 04 (121) 2013

ARCHE

Беларусь у цяні Палесся

04 (121) 2013

Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год. Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель, Піліп Засім, Юзаф Абрэмбскі і інш. Болей »


ARCHE, 11 (110) 2011

ARCHE

Беларускі гуманітарны агляд

11 (110) 2011

АБРАМЧУК РАМАН, Пакуль яшчэ не падручнік, але ўжо крыніца натхненьня Астанковіч Сяргей, Апанас Ярушэвіч: штрыхі да партрэта гісторыка і мовазнаўцы БОРОДИН СИГИЗМУНД, К вопросу о реформе среднего образования на примере дисциплины “Всемирная история. История Беларуси” БУМБЛАЎСКАС АЛЬФРЭДАС, Да праблемы цывілізацыйнага характару Вялікага Княства Літоўскага БУРБИС АЛЕКСАНДР, Белоруссия и ее экономическое положение В... Болей »


ARCHE, 03 (102) 2011

ARCHE

Палесьсе: народы, улады, войны

03 (102) 2011

Нумар прысвечаны беларускаму Палессю. У ім сабраныя гістарычныя, этналягічныя, этнасацыялягічныя, крытычныя й іншыя дасьледаваньні й матэрыялы, прысьвечаныя рэгіёну. Часопіс зьмяшчае карты палескай тапанімікі, рэдкі падбор фотаздымкаў Палесься міжваеннага часу, якія былі знойдзеныя да трактату польскага сацыёляга Юзафа Абрэмскага, праца якога таксама зьмешчана у нумары. Сярод іншых тэмаў аўтарка Дарота Міхалюк асьвятляе спрэчку вакол Па... Болей »


ARCHE, 11-12 (86-87) 2009

ARCHE

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

11-12 (86-87) 2009

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя заўвагі аб вывучэньні "трасянкі", або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук". Асноўная паводле аб'ёму публікацыя нума... Болей »


Архіварыус, Вып. 9

Архіварыус

Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў

Вып. 9

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтаваны дзявяты выпуск штогодніка «Архіварыус». На яго старонках асвятляецца шырокае кола пытанняў па гісторыі, архівазнаўстве, археаграфіі, крыніцазнаўстве і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплінах. Публікуюцца дакументы па сярэдневяковай, новай і найноўшай гісторыі Беларусі, агляды архіўных фондаў і біяграмы беларускіх архівістаў. У навуковы ўжытак уводзіцца шэраг новых, раней невядомых... Болей »


Беларускі гістарычны часопіс, 12 (149) 2011

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

12 (149) 2011

Юбілейныя даты 2012 года Багалейша Святлана, Асаблівасці буржуазных рэформ у Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Балюк Таццяна, Сістэма скарачэнняў Астрамірава Евангелля ХІ стагоддзя Герасімовіч Сяргей, Пачатак выкарыстання металаў на беларускіх землях (6 клас) Журавлевич Ольга, Древняя Спарта (5 клас) Игнатовский Всеволод, Национальный вопрос Игнатовский Всеволод, Об итогах национально-культурного строительст... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя