- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Таксама ў нумары – багата ілюстраваны нарыс пра масавыя «ўрачыстасці» ў акупаваным Менску (1944) і даследаванне на тэму, ці пакутніцкая смерць Язафата Кунцэвіча ў Віцебску памагла ўсталяванню ўніяцкай царквы ў Беларусі.