Корнеў Алесь

Корнеў Алесь Касьянавіч нарадзіўся 30.11.1935г. у г. Магілёў. У 1955г. скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна. У 1960 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў доктарам у гарадах Мазыр і Баранавічы.

Вершы Алеся Корнева друкаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца” за 1997, 2000, 2006 гады. Аўтар кніг паэзіі: “Услед за ластаўкай” (2001г.), “Грае раніца зару" (2002г.), “Нязгаслыя яскі” (2003г.), “Крыжы зямелькі нашае” (2004г.), “Праз міфы і казкі" (2004г.), “Вішнёвы прысмак" (2004г.), “Жаночыя напевы” (2004г.), "Адгалоскі" (2005г.), "На пэндзліку Марка Шагала" (2005г.).

Захапляецца таксама маляваннем, разбярствам па дрэве, лясной скульптурай.

www.tvory.byhost.org

 

Корнеў Алесь :: Выданьні

Корнеў Алесь, Мядовы полюс

Мядовы полюс

вершы і паэма

Корнеў Алесь

У кнізе Алеся Корнева “Мядовы полюс” – новыя вершы аб каханні, прыродзе, філасофскія разважанні, жыццёвыя замалёўкі, жарты, паэма і пераклады. Болей »


Корнеў Алесь, Як песня, год мінае

Як песня, год мінае

сентыментальная паэма

Корнеў Алесь

У паэме “Як песня, год мінае” паэт Алесь Корнеў паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды і жыццё лірычнага героя на працягу народнага каляндарнага года, яго адносіны да наваколля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна. Болей »


Корнеў Алесь, Крыжы зямелькі нашае

Крыжы зямелькі нашае

Корнеў Алесь

Па сцежках стоптанай краіны. У XVI ст. Баранавіцкая зямля нарадзіла знанага паэта Андрэя Рымшы, які стаў стваральнікам айчыннай панегірычнай паэзіі. Ён праславіў сябе яшчэ і тым, што напісаў слынную "Храналёгію", дзе ў вершавальнай форме паказаў усю біблейскую гісторыю, якую з захапленнем чыталі тагачасныя людзі. Напэўна, рымшаўскі паэтычны дух і талент да прыгожага і высокага слова праз пяць стагоддзяў увасобіўся ў цяперашнім баранавіц... Болей »


Корнеў Алесь, Вішнёвы прысмак

Вішнёвы прысмак

Вершы

Корнеў Алесь

Лірычнага героя аўтара захапляюнь як грамадскія матывы сучаснасні, так і паэзія кахання з усімі яго адненнямі: шчаснем, расчараваннем, крыўдай, паразуменнем і дараваннем. Прысмак спелай вішні адчуваенна на кожнай старонны. Болей »


Корнеў Алесь, Жаночыя напевы

Жаночыя напевы

паэма

Корнеў Алесь

Нягледзячы на ўварванне ў наш побыт электронных забаў, новых мод у адзенні і адпачынку, захоўваюцца цесныя ўзаемаадносіны пры сяброўстве і суседстве, узнікае ўзаемная прыхільнасць, закаханасць і су'рёзнае каханне. Хоць часам расчароўваюць узніклая халоднасць, абыякавасць, карыслівасць і наспелыя драматычныя канфлікты, лірычныя героі паэмы поўныя гумару і аптымізму, якім і канчаюцца вячоркі з удзелам аўтару. Болей »


Корнеў Алесь, Услед за ластаўкай

Услед за ластаўкай

Вершы

Корнеў Алесь

Алесь Корнеў нарадзіўся ў 1935 годзе ў г. Магіпёве. Па заканчэнні Мінскагз Дзяржаўнага медінстытута працаваў у Мазырскім раёне і ў г. Баранавічы. Адхланне для душы знаходзіць у маляванні, разбярстве па дрэве і ў пясной скульптуры. Апе найбольш у паэзіі, вынікам захаплення якою стала гэта кніга. Болей »


Святліца, 2006

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... Болей »


Святліца, 2000

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам тутэйшага беларускага пісьменства пасярод чужамоўнага патопу. Бо ў ім надрукаваныя як сьпелыя творы самадастатковых аўтараў, гэтак і ... Болей »


Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »