- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам тутэйшага беларускага пісьменства пасярод чужамоўнага патопу. Бо ў ім надрукаваныя як сьпелыя творы самадастатковых аўтараў, гэтак і творы ўсіх тых, каму спатрэбілася значная дапамога рэдактараў. Трэба ж было заахвоціць моладзь да літаратурнай творчасці, а некаму – аддзячыць за саматужны спеў беларускай душы. Альманах – гэта, адначасова і люстэрка часу, і літаратурны помнік аўтарам, і сьвежы імпульс роднай мове. Напісаць і выдаць – плён духу і самарэалізацыя. А боскае пакліканне творцы нязменнае – пяяць хараство і праўду.