Южык Міхась

Міхась Южык нарадзіўся ў г. Мінску ў 1969 г. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Працаваў на ВА “Гарызонт”. З 1997 года – у рэдакцыі грамадска-публіцыстычнага часопіса “Акно”. Празаік, паэт, крытык. Аўтар кніг прозы “Мёртвае дрэва” (2001 г.) і “Перакулены час” (раман, 2002 г.), раманаў “Марыянеткі і лялькаводы” (2004 г.) і “Лесвіца“ (2007 г.), што друкаваліся ў часопісе “Полымя”, зборніка паэзіі «АнтыРЫФМАР”, а таксама аповесцяў, апавяданняў і крытычных артыкулаў.

 

Южык Міхась :: Выданьні

Южык Міхась, Сузор’е вокнаў

Сузор’е вокнаў

Кніга паэзіі

Южык Міхась

Кніга “Сузор’е вокнаў” — спроба аўтара ў жанры лірычнай паэзіі, яго светапогляд, выяўлены ў вершах, напісаных цягам апошніх гадоў. У зборніку таксама змешчаны пераклады твораў Эдгара По (“Крумкач”), Івана Буніна і Барыса Пастарнака. Болей »


Южык Міхась, АнтыРЫФМАР

АнтыРЫФМАР

зборнік паэзіі

Южык Міхась

Міхась Южык больш вядомы ў літаратурным асяродзьдзі як празаік і літаратурны крытык, прадстаўляе на суд свае паэтычныя творы. Філасофскія творы аўтара ў двух формах адлюстроўваюць шматграннасьць асобы Міхася Южыка. У першай частцы – РЫФМАР – аўтар укладае думкі ў адпаведнасьці з канонамі вершаскладаньня, у другой – АнтыРЫФМАР – у эксперэментальнай форме разважаньняў паўстаюць філязофскія рэфлексіі, у якіх праблісквае прамень паэтычнага ... Болей »


Южык Міхась, Марыянеткі і лялькаводы

Марыянеткі і лялькаводы

раман

Южык Міхась

Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным жыцьці людзей, але і ў тэатры. Сучасны беларускі гарадскі раман аўтарства Міхася Южыка прыцягвае сваёй прастатой, але пры гэтым трапна... Болей »


Южык Міхась, Перакулены час

Перакулены час

раман

Южык Міхась

Раман беларускага пісьменьніка Міхася Южыка распавядае пра жыцьцё маладога непрызнанага пісьменьніка, які спрабуе сябе знасьці сярод сталічнага літаратурнага бамонду. У рамане ажываюць рэаліі Менску пачатку дзевяностых мінулага стагодзьдзя, у якіх не было месца для чалавека творчага, але без знаёмстваў на “літаратурным Алімпе”. Аўтар паказвае душу беларусаў, спрэс выпаленую цынізмам і амаральнасьцю папярэдняй эпохі, што “дыхнуўшы” павет... Болей »


Южык Міхась, Мёртвае дрэва

Мёртвае дрэва

Апавяданні, аповесць

Южык Міхась

У зборніку “Мёртвае дрэва” сабраныя разам апавяданьні і аповесьць аўтарства беларускага пісьменьніка Міхася Южыка. Усе творы сабраныя пад вокладкай выданьня “Мёртвае дрэва” – прасякнутыя псыхалягічнасьцю, дынамічныя ў разьвіцьці сюжэтнай лініі ды напоўненыя хрысьціянскай маральлю. Аўтару ўдаецца перадаць сэнс быцьця ў простых, здавалася б, аповедах “з жыцьця”. У аповедах аўтар не раз прыбягае да аповеду ад першай асобы, тым самым Міхась... Болей »


Южык Міхась, Човен на Млечным Шляху

Човен на Млечным Шляху

кніга філасофіі

Южык Міхась

Ні адна кніга, прачытаная ў апошнія гады, не выклікала ў мяне такога неадчэпнага жадання адказаць, «выгаварыцца», увязацца ў спрэчку, як кніга філасофіі Міхася Южыка «Човен на Млечным Шляху». Добра ўсведамляла, што «адказ» мой будзе мармытаннем не графамана нават, а вартымі жалю патугамі поўнага прафана. Усё напісанае прадугледжвае рэакцыю прафесіянала па тых законах, па якіх яно стваралася. Законы ж, паводле якіх прычаліў да нас южыкаў... Болей »


Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


Дзеяслоў, 70

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

70

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Маладосць, 04 (701) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (701) 2012

Багдановіч Ірына, Магдалена Радзівіл і нацыянальнае адраджэнне ВАРАБЕЙ Марына, Калі пахне вішня. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Грышчук Наста, Навум Гальпяровіч: «Трэба ў нешта верыць» Дзянісава Святлана, СЕЛЯНІНАЎ Аляксей, Сёе-тое пра перспектывы мінулага ЖУК Ігар, Цывілізацыйны акт «зорнага неба»: нататкі на палях адной кнігі пра літаратуру ЗУБРЫЦКІ Эдуард, Мой зямны самы чысты ўспамін. Вершы КАНДРАТАЎ Мік... Болей »


Маладосць, 10(647)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

10(647)2007

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Кастрычнік * БАГАДЗЯЖ Мікола, Паляніца Настасся * Багдановіч Ірына, Дарагавіцкія песні Зоф’і Манькоўскай * БАРАВІКОВА Р., Не тыя норавы, не тыя густы, альбо Прыгожыя радкі прыгожых мужчын * Бутэвіч Анатоль, Маладыя гады — маладыя жаданні. Драма * ГРЭШНЫ Зміцер, Гарыць... У віхуры вар’яцтва. Жывая куля. * ГУЧОК Яўген, Сонечная ўсмешка. * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя