- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман беларускага пісьменьніка Міхася Южыка распавядае пра жыцьцё маладога непрызнанага пісьменьніка, які спрабуе сябе знасьці сярод сталічнага літаратурнага бамонду. У рамане ажываюць рэаліі Менску пачатку дзевяностых мінулага стагодзьдзя, у якіх не было месца для чалавека творчага, але без знаёмстваў на “літаратурным Алімпе”. Аўтар паказвае душу беларусаў, спрэс выпаленую цынізмам і амаральнасьцю папярэдняй эпохі, што “дыхнуўшы” паветрам дэмакратыі і рынку марыць пра прывычную цесную і душную “камеру”, у якой знаёмы кожны куток. Нездарма Міхась Южык апісвае ў рамане 1993 год – праз прызму жыцця звычайнага чалавека становіцца зразумела, чаму ў далейшым падзеі разьвіваліся менавіта так, як тое адбылося.