Гардзееў Юры

Нарадзіўся ў Гародні 2 ліпеня 1967 г. У 1991 г. скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы: Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст. У 1988-1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута “Белспецпраектрэстаўрацыя”. У 1993-1995 гг. - выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996-1999 – аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча). У 2000 г. тамжа абараніў дысертацыю: Гародня ў XVIII ст. Даследванні над асваеннем гарадской прасторы, адносінамі ўласнасці і гарадскім насельніцтвам (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковы тытул доктара гуманітарных навук. У 2001-2005 гг. працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук у Кракаве. З 2005 г. – ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве.

Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная ды культурная гісторыя Гародні, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ ў другой палове XVIII ст.

 

Гардзееў Юры :: Выданьні

pdf
Гістарычны Альманах, 03

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

03

* Сакалова Марына (Менск). Ля вытокаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі * Кіштымаў Андрэй (Менск). Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. * Вендт Ян (Гданьск). Адміністрацыйныя падзелы Польшчы ў 20 ст. * Мазько Эдуард (Гародня). Ідэалагічныя падставы дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі * Смалянчук Алесь (Гародня). Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі * Сліж Наталля (Гародня), Г... Болей »


pdf
Гістарычны Альманах, 05

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

05

* Навуковыя канферэнцыі * Рэцэнзіі * Артурас Дубоніс, Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мінск: Беларуская навука, 1998. 208 с. * Галубовіч Віталь, Намінацыйныя прывілеі на павятовыя земскія пасады з кніг запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага першай паловы 17 ст. як крыніца па гісторыі Беларусі * Гардзееў Юры, З гісторыі гарадзенскіх масонаў * Кітурка Ірына, Нескарыстаная альтэрнатыва р... Болей »


pdf
Гістарычны Альманах, 06

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

06

* Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. * Біч Міхась, Мой шлях у навуку * Біч Міхась, Паўстанне 1863-1864 г. Кастусь Каліноўскі * Гардзееў Юры, Заўвагі да праблемы даследаванняў гісторыі Гародні (на падставе выдання серыі Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. Мінск, 1999.) * Ерашэвіч Аляксандр, Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства * Ігар ... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 16

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

16

* Hardziejeu Jury (Гардзееў Юры), W kwestii stratygrafii społecznej Grodna w pierwszej połowie XVI w. * Januszewska-Jurkiewicz Joanna, Dwie „krajowe" inicjatywy białoruskie na Litwie Środkowej * Kempa Tomasz, Magnateria ruska wobec unii lubelskiej (1569) * Korch Joanna, Choroby nękające społeczeństwo Podlasia w XVIII w. * Krawcewicz Aleksander (Краўцэвіч Аляксандр), Białoruś — Wielkie Księstwo Litewskie. Państwo i st... Болей »


pdf
ARCHE, 09(60)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(60)2007

Нумар прыствечаны руйнаваньню аўтэнтычнай архітэктуры Гародні. Сьцяпан Стурэйка піша пра "Хамства ў камені" і "Горадню пад ударам савецкай ідэнтычнасці", друкуюцца таксама артыкулы Юрыя Гардзеева і Андрэя Вашкевіча. Яшчэ ў нумары: адказ Валера Булгакава крытыкам яго кнігі "Гісторыя беларускага нацыяналізму" пад назвай "Злыя дэманы беларускай гісторыі", нарыс Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч і Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада", ... Болей »


pdf
Сьвіцязь, 3/1994

Сьвіцязь

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

3/1994

* "Сёньня я сябе адчуваю больш паэтам, чым грамадзянінам..." Зь Юры Гуменюком размаўляе Славамір Адамовіч * КНІЖНАЯ ПАЛІЦА * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Абуховіч Альгерд, Дума а Каралю XII * Барскі Алесь, Лірычная ўтопія * Брусевіч Анатоль, Вершы * Гардзееў Юры, Гандлёвыя рады ў Наваградку * Дабравольская Анжаліна, Павуцінка. * Захарэвіч Аляксандр, Штармоўка. Сьвятло колішніх зорак. * Клэн Юры, "А што был... Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 10 Сшыткі 1-2 (18-19)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 10 Сшыткі 1-2 (18-19)

** Артыкулы * Расціслаў Баравы. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст. (Гістарычна–геаграфічны аспект) * Андрэй Янушкевіч. Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. * Рустыс Камунтавічус. Падарожжы па Літве ў XVI—XVII ст.: досвед італьянцаў і французаў * Конрад Бабятыньскі. Стары i Новы Быхаў у час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой (1654—1655) * Юры Гардзееў. Да моўнай праблематыкі г... Болей »


ARCHE, 1-2(88-89)2010

ARCHE

Другая Гародня

1-2(88-89)2010

* Нямецкая акупацыя і лёс яўрэяў Гародні * Акерман Фэлікс, Зь вёскі ў Гародню. Саветызацыя Заходняй Беларусі як працэс акультурацыі / культурнай асыміляцыі мігрантаў зь вёскі * Блашчак Тамаш, Міністэрства беларускіх справаў ураду Літоўскай Рэспублікі (1918—1924) * Вашкевіч Андрэй, Чарнякевіч Андрэй, Польскі Гродна: эвалюцыя гораду ў міжваенны час (1919—1939 гг.) * Вінаходаў Дзьмітры, Шоры і прызмы літаратуразнаўства,... Болей »


pdf
Горад Святога Губерта, Выпуск 6

Горад Святога Губерта

зборнік краязнаўчых артыкулаў

Выпуск 6

Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны малавядомым старонкам гісторыі Горадні і сучаснай гістарычнай палітыцы. Апроч дыскусійных матэрыялаў раздзелу “Рэканструкцыя” супраць гісторыі ўвазе чытачаў прапануюцца гістарычныя дакументы, аналітычныя тэксты і фотаздымкі. Разлічаны на шырокае кола прыхільнікаў гісторыі. Болей »


ARCHE, 02 (119) 2013

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

02 (119) 2013

Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні прадмета дзяржаўнай ідэалогіі, будове лініі Сталіна, якая сведчыць аб імкненні да маніпуляцыі грамадскай думкай, ці акцэнтаванні ўвагі ... Болей »