be

Гардзееў Юры

Гардзееў Юры

Нарадзіўся ў Гародні 2 ліпеня 1967 г. У 1991 г. скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы: Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст. У 1988-1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута “Белспецпраектрэстаўрацыя”. У 1993-1995 гг. - выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996-1999 – аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча). У 2000 г. тамжа абараніў дысертацыю: Гародня ў XVIII ст. Даследванні над асваеннем гарадской прасторы, адносінамі ўласнасці і гарадскім насельніцтвам (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковы тытул доктара гуманітарных навук. У 2001-2005 гг. працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук у Кракаве. З 2005 г. – ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве.

Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная ды культурная гісторыя Гародні, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ ў другой палове XVIII ст.

Гардзееў Юры. Выданьні

Гістарычны Альманах 01
pdf

Гістарычны Альманах 01

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч... Болей »

Сьвіцязь 3/1994
pdf

Сьвіцязь 3/1994

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

* "Сёньня я сябе адчуваю больш паэтам, чым грамадзянінам..." Зь Юры Гуменюком размаўляе Славамір Адамовіч * КНІЖНАЯ ПАЛІЦА * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Абуховіч Альгерд, Дума а Каралю XII * Барскі Алесь, Лірычная ўтопія * Брусевіч Анатоль, Вершы * Гардзееў Юры, Гандлёвыя рады ў Наваградку ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org